Зь верасьня ў школы вернуцца «ваенрукі»

Ілюстрацыйнае фота

З 1 верасьня ў школах уводзіцца пасада кіраўніка вайскова-патрыятычнага выхаваньня. «Усяго каля дзьвюх тысяч ставак», — паведаміў міністар адукацыі Ігар Карпенка.

Міністар абароны Віктар Хрэнін прапанаваў, каб школьнікаў таксама вучылі кадравыя вайскоўцы.

Улады распрацавалі праграму патрыятычнага выхаваньня насельніцтва і ствараюць Рэспубліканскі цэнтар патрыятычнага выхаваньня.

«Гэта трэба, каб моладзь усьведамляла свой абавязак перад Айчынай і ня думала, што служба ў войску — гэта страта часу», — сказаў Хрэнін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці мусіць школа выхоўваць вайскоўцаў?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як тлумачыць дзецям падзеі ў Беларусі? Размова з псыхолягам