«Гэта была важная сустрэча, якая прайшла ў сяброўскай атмасфэры. Усе мы падтрымліваем свабодную і дэмакратычную Беларусь», — гаворыцца ў твітары польскага Сэйму.
Раней Рышарду Тэрлецкаму не спадабалася, што падчас візыту ў Варшаву Ціханоўская ўдзельнічала ў мерапрыемствах на запрашэньне мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага. Тшаскоўскі належыць да апазыцыйнай лібэральнай партыі «Грамадзянская плятформа», а Тэрлецкі да кансэрватыўнай «Права і справядлівасьць».
У сваім твітары Тэрлецкі так адрэагаваў на сустрэчы Ціханоўскай з Тшаскоўскім:
«Калі Ціханоўская хоча рэклямаваць антыдэмакратычную апазыцыю ў Польшчы і выступаць на сходзе Тшаскоўскага, то няхай шукае дапамогу ў Маскве, а мы будзем падтрымліваць такую беларускую апазыцыю, якая не на боку нашых апанэнтаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Польшчы і адкрыла помнік салідарнасьці ў ВаршавеПасьля скандалу, якія выклікалі гэтыя словы, Тэрлецкі напісаў ліст да Ціханоўскай, у якім пералічыў факты, якія, на яго думку, пацьвярджаюць антыдэмакратычнасьць польскай апазыцыі, і дапусьціў, што Ціханоўская прыняла рашэньне сустрэцца з Тшаскоўскім, бо магла ня ведаць, што адбываецца ў Польшчы.
Сустрэчу з Тэрлецкім у сваім твітары пракамэнтавала і Сьвятлана Ціханоўская. Паводле яе, падчас спатканьня была выказана поўная падтрымка беларускаму дэмакратычнаму руху, абвешчана аб працягу стыпэндыяльных праграм для беларускіх студэнтаў і прагучала заява, што ўсе партыі ў Польшчы выступаюць за Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве патлумачылі, чаму Ціханоўская зьнікла з расейскай базы міждзяржаўнага вышуку