Сьвяты Пасад зрабіў заяву пра Беларусь, якую апублікаваў афіцыйны сайт Ватыкану:
«Сьвяты Пасад працягвае ўважліва сачыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб’ектамі, захоўваючы прыхільнасьць да дасягненьня дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаваньняў беларускага народу», — гаворыцца ў заяве.
16 жніўня 2020 году падчас нядзельнай сустрэчы зь вернікамі папа Францішак асабіста спаслаўся на тое, што адбывалася ў тыя дні ў Беларусі:
«Мае думкі скіраваныя да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сытуацыяй, якая склалася пасьля выбараў у краіне. Заклікаю да дыялёгу, спыненьня гвалту, павагі справядлівасьці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — сказаў тады Францішак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд Папы Рымскага пералічыў факты ўціску вернікаў розных канфэсій у Беларусі за апошнія гады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Толькі праўда зробіць нас свабоднымі». У менскай катэдры прайшла разьвітальная імша мітрапаліта Кандрусевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біскуп Велікаселец заступіў на пасаду апостальскага адміністратара Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі