Невядомы кінуў кактэйль Молатава ў дзьверы Магілёўскага інстытуту міліцыі, пачаўся пажар, паведаміў сайт «Могилев Онлайн» з спасылкай на чытачоў.
Яны расказалі, што пажар патушылі самі работнікі інстытуту МУС. Агонь пашкодзіў дзьверы.
Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава пацьвердзіла факт здарэньня. Паводле яе, «уначы 10 чэрвеня ў апэратыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва паступіла паведамленьне аб тым, што невядомы кінуў ва ўваходныя дзьверы Магілёўскага інстытута МУС бутэльку з гаручым рэчывам. У выніку здарэньня ніхто не пацярпеў».
Сьледчыя здарэньня завялі крымінальныя справы па фактах злоснага хуліганства і наўмыснага пашкоджаньня маёмасьці. Хто гэта зрабіў, пакуль ня высьветлілі.
Ва ўправе ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму адмовіліся ад камэнтароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзей знарок трымалі ў турмах, каб у іх загаіліся раны». Менскі валянтэр аб працы каля турмаў і ад’езд за мяжу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Узмацніць пакараньне за экстрэмізм, павялічыць абарону сілавікоў. Што новага ў папраўках у Крымінальны кодэкс, падпісаных Лукашэнкам