Сёньня раніцай прайшло першае пасяджэньне, наступнае прызначанае на 16 чэрвеня.
Берасьцейцам пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Справу разглядае cудзьдзя Ленінскага раёну Дзьмітры Шурын.
На лаве падсудных 12 чалавек:
- Марк Антонаў
- Сьвятаслаў Герасімук (17 красавіка ўзяў шлюб у СІЗА)
- Давід Збаранскі (сустрэў 18-годзьдзе ў СІЗА)
- Максім Імховік (непаўналетні)
- Валеры Мельнічук
- Іван Пацейчук (непаўналетні)
- Яўген Пекач
- Марэк Сірадзэ
- Андрэй Тарасавец
- Вячаслаў Трафімук
- Аляксандар Цімафееў
- Алег Юраў (непаўналетні)
Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна» на працягу першага паседжаньня віну прызналі цалкам Герасімук, Пекач, Сірадзе, Цімафееў. Цалкам не прызналі Тарасавец, Трафімук, Юраў. Часткова пагадзіліся з прад'яўленым абвінавачваньнем Антонаў, Збаранскі, Імховік, Мельнічук, Пацейчук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сядзяць за «кактэйль Молатава» і «дадзеныя карнікаў». Хто яны — палітвязьні Беларусі да 18 гадоў?У чым вінавацяць фігурантаў?
Дзяржаўны абвінаваўца сьцьвярджае, што падсудныя 10 жніўня падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры Берасьця — на вуліцах Савецкай і Нафтавай, бульварах Шаўчэнкі і Касманаўтаў, праспэкце Машэрава — груба парушылі грамадзкі парадак і нібыта ўчынілі пагромы. Яны таксама нібыта чынілі гвалт над супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Выкарыстоўвалі пры гэтым дошкі, палкі, сьметніцы, фрагмэнты лавак, тратуарнай пліткі і асфальту, бутэлькі, камяні, мэталічныя ніты, ёмістасьці з фарбай, піратэхнічныя вырабы. Потым абвінавачаныя наўмысна зьнішчылі і пашкодзілі транспартныя сродкі i іншую маёмасьць, якая належала міліцыі, фізычным і юрыдычным асобам.
У выніку беспарадкаў, па вэрсіі сьледзтва, пацярпелі больш за 20 сілавікоў.
Агульную суму нанесенай шкоды сьледзтва ацаніла ў 24 тысячы рублёў (пашкоджана 13 аўтамабіляў міліцыі, адзін аўтобус, шчыты, шаломы, бронекамізэлькі, асфальт, тратуарная плітка, лаўкі, сьметніцы, дрэвы).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад 3 гадоў выхаваўчай калёніі і да 5 гадоў у турме. У Берасьці вынесьлі прысуд 13 фігурантам «справы аб пагромах» 10 жніўняКаго ўжо пакаралі?
У справе аб «масавых беспарадках» у Берасьці на гэты момант агулам асудзілі ўжо 22 асобы.
10 сакавіка судзьдзя Вера Філонік асудзіла дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 года калёніі. Непаўналетнія Сяргей Гацкевіч і Дзяніс Хазей атрымалі 3 гады выхаваўчай калёніі.
21 траўня судзьдзя Андрэй Грушко прысудзіў яшчэ 13 фігурантам ад 3 гадоў выхаваўчай калёніі да 5 гадоў турмы. Сярод абвінавачаных была і дзяўчына асуджанага Дзяніса Хазея 18-гадовая Віталія Бандарэнка. Яе пакаралі 4 гадамі калёніі агульнага рэжыму.
Суд над трэцяй часткай абвінавачаных працягваецца з 28 траўня па сёньняшні дзень. У справе праходзяць 13 фігурантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мой бацька-вэтэран ваяваў, каб яго ўнук сядзеў ні за што?» — маці палітвязьня Дзьмітрыя Тура ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адзін з найлепшых дзён у жыцьці». Як палітвязень Сьвятаслаў Герасімук узяў шлюб у СІЗА