Гэтую прэмію заснаваў Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ (International Women’s Media Foundation/IWMF). Прэмію прысуджаюць адважным журналісткам, якія рызыкуюць сабою, выконваючы прафэсійныя абавязкі, дэманструюць адданасьць свабодзе прэсы і сумленнай журналістыцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Упершыню за паўгода ўбачыла неба і сонца». Зьняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву перавялі ў ГомельЖурналісткі «Белсату» Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада 2020 году. Іх затрымалі ў кватэры на «плошчы Пераменаў» у Менску, адкуль яны вялі стрым для тэлеканалу «Белсат». У кватэры выламалі дзьверы, унутр забеглі спэцназаўцы.
Спачатку іх асудзілі на 7 сутак за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне». Потым іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. 18 лютага ім прысудзілі па 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пінску журналіста аштрафавалі за апытаньне людзей на вуліцы