Яго кіраўніца Тацяна Гацура-Яворская ад сярэдзіны красавіка застаецца ў статусе падазраванай паводле абвінавачаньня ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), яна пад падпіскай аб нявыезьдзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца Тацяна Гацура-Яворская: «Свабода немагчымая без уласнай ахвяры»Два папярэджаньні цягам году — падстава для ліквідацыі арганізацыі, аднак Тацяна Гацура-Яворская аспрэчвае прэтэнзіі ўладаў.
У прыватнасьці, адной з прычынаў папярэджаньня называецца тое, што аб’яднаньне «не магло маніторыць працу сыстэмы аховы здароўя падчас пандэміі каранавірусу». Аднак, згодна з унутраным статутам, «Зьвяно» можа зьбіраць любую інфармацыю.
Менавіта выстава «Машына дыхае, а я — не», прысьвечаная мэдыкам, і стала падставай для перасьледу актывістаў арганізацыі, наступных ператрусаў і затрыманьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы проста хацелі падзякаваць лекарам». Санстанцыя і МНС дачасна прыкрылі выставу пра гераізм мэдыкаўНа другую прэтэнзію ведамства — нібыта не прадставілі ў Міністэрства юстыцыі дакумэнты для праверкі — Тацяна Гацура-Яворская адказвае, што ў арганізацыі не атрымлівалі такога запыту. Фінансавая ж справаздача была пададзеная да 1 сакавіка.
Уся дзейнасьць адбываецца ў строгай адпаведнасьці са статутам, заявіла кіраўніца «Зьвяна».
Тацяна Гацура-Яворская ўдакладніла, што цяпер разборам сытуацыі займаецца кваліфікаваны юрыст, які найбліжэйшым часам дасьць рэкамэндацыі, як дзейнічаць далей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашу сям’ю разьдзялілі». Інтэрвію з праваабаронцамі Тацянай Гацурай-Яворскай і Ўладзімерам Яворскім. ВІДЭААсьветніцка-сацыяльнае грамадзкае аб’яднаньне «Зьвяно» зарэгістраванае рашэньнем Менскага гарвыканкаму 28 жніўня 2013 году і займаецца шэрагам праграмаў — ад рэабілітацыі былых асуджаных і да псыхалягічнай дапамогі пацярпелым ад гвалту і іх сваякам.
Мэта аб’яднаньня — умацаваньне ролі людзей у сумеснай жыцьцядзейнасьці грамадзтва і дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы патрабуюць ад пракуратуры Менску справаздачы аб расьсьледаваньні катаваньняў у ізалятарахСярод асноўных задач — прасоўваньне ідэй гуманных, маральных, талерантных, антыдыскрымінацыйных і адказных узаемаадносін у грамадзтве; аналіз сацыяльных і эканамічных праблем сем’яў, пошук шляхоў іх вырашэньня; распрацоўка праграм і праектаў дзеля папулярызацыі сацыяльна-адказнага ладу жыцьця; унясеньне прапаноў пры распрацоўцы плянаў падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў ды іншае.