Паводле працэдуры, дакумэнт яшчэ мусіць ухваліць Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Як вынікае з абнародаванага ўрадам тэксту стратэгіі, «у дачыненьнях зь Беларусьсю Ўкраіна будзе дэманстраваць салідарнасьць зь беларускім народам у ягоным імкненьні разьвіваць эўрапейскую, дэмакратычную і прававую дзяржаву, а таксама не дапусьціць згортваньня сувэрэнітэту на карысьць Расеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспарт на 3,1 мільярда даляраў. Як Украіна можа зрабіць «балюча» беларускай эканоміцыРазам з тым Украіна плянуе разьвіваць зь Беларусьсю прагматычную гандлёва-эканамічную супрацу.
Сваімі стратэгічнымі партнэрамі Ўкраіна вызначыла ўсіх суседзяў, апроч Беларусі. Асобную ўвагу краіна плянуе сфакусаваць на дачыненьнях зь Вялікай Брытаніяй, краінамі Эўразьвязу, ЗША і Японіяй. Галоўныя прыярытэты пацьвярджаюць курс на эўраінтэграцыю і набыцьцё сяброўства ў NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія памежнікі ўзмацнілі ахову воднай мяжы зь Беларусьсю. Цяпер суправаджаюць беларускія баржыЯк адзначаецца ў дакумэнце, Украіна гатова аднавіць дачыненьні з Расеяй, але толькі пасьля таго, як расейскі бок спыніць сваю агрэсію супраць Украіны і верне акупаваныя ўкраінскія землі.
Раней у офісе прэзыдэнта Ўкраіны паведамлялі, што стратэгію замежнапалітычнай дзейнасьці Ўкраіны плянуюць прэзэнтаваць на дзень Незалежнасьці, 24 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўзмацняе ахову мяжы зь Беларусьсю падразьдзяленьнямі хуткага рэагаваньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Украіны патлумачыў, чаму закрылі неба для беларускіх самалётаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна пагражае санкцыямі, калі хаця б адзін беларускі самалёт апынецца на тэрыторыі акупаванага Крыму