Былы галоўны лекар 3-й дзіцячай лякарні Менска зьехаў працаваць ва Ўкраіну.
У стрыме на Эўрарадыё ён расказаў, што ўладкаваўся на працу дзіцячым анэстэзіёлягам у шматпрофільную клініку Odrex ва ўкраінскай Адэсе.
Вядомага рэаніматоляга, які за доўгія гады працы ўратаваў сотні дзіцячых жыцьцяў, звольнілі з пасады ў канцы красавіка. Як стала вядома яму пазьней, падставай стаў подпіс за прэтэндэнта ў прэзыдэнты Віктара Бабарыку падчас выбарчай кампаніі.
Менавіта Максім Ачарэтні ў першую хвалю каранавірусу запусьціў флэшмоб «Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, дома». Яго падтрымалі іншыя лекары па ўсёй краіне.