Ягоная цётка Галіна Латыпава расказала Свабодзе, чаму яна ганарыцца Сьцяпанам, у якім ён стане цяпер, як загойваецца ягоная рана пасьля апэрацыі і ці хапае ў турме мэдыкамэнтаў.
Таксама Галіна Латыпава, якая сама зьяўляецца біёлягам, расказала, адкуль у Сьцяпана прага працаваць з расьлінамі і якія траўмы ён атрымаў, змагаючыся з баршчэўнікам.
Сьцяпан Латыпаў, якога падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, 1 чэрвеня зрабіў спробу суіцыду проста падчас судовага паседжаньня. Заявіўшы з клеткі, што яго гвалтам прымушаюць зрабіць хлусьлівае прызнаньне, а іначай рэпрэсіі перакінуцца на сваякоў і суседзяў, ён уваткнуў сабе ў горла тонкі прадмет і потым пачаў рэзаць рукі.
Латыпава забрала «хуткая», яму зрабілі апэрацыю. На наступны дзень стала вядома, што яго забралі з шпіталя ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Сьцяпану Латыпаву 40 гадоў. Родам ён зь Берасьцейскай вобласьці, вучыўся ў беларускай школе. Бацькі — біёлягі. Па прафэсіі Сьцяпан арбарыст, а таксама прамысловы альпініст 5 разраду.
Арбарыст — вельмі рэдкая для Беларусі прафэсія, такіх адмыслоўцаў у краіне каля 50 чалавек. У Эўропе арбарыстаў называюць яшчэ «дрэўнымі хірургамі». Іх задача — не сьпілаваць дрэва, а выратаваць яго. Веды пра дрэвы далі Сьцяпану бацькі-біёлягі і падручнікі.
Сьцяпан прайшоў прафэсійную падрыхтоўку і сэртыфікацыю ў Вялікай Брытаніі, мае сэртыфікат IRATA (для тых, хто выконвае работы на вышыні).
Сьцяпан Латыпаў мае сваё ІП, ён дырэктар «Беларба». Ён прыводзіў у парадак, «лячыў» дрэвы ў рэзыдэнцыі прэзыдэнта, у VIP-кліентаў, супрацоўнічаў з «Дыпсэрвісам». Чытаў лекцыі ў Беларускім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трымаецца цьвёрда». Да палітвязьня Сьцяпана Латыпава змагла трапіць адвакатка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Латыпава пасьля спробы суіцыду перавезьлі са шпіталя ў СІЗА-1 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволены Латыпаў спрабаваў парэзаць горла ў залі суду. Яго праапэравалі ў шпіталі. Кажуць, што пагрозы жыцьцю ўжо няма