Як вынікае з паведамленьня на сайце Міністэрства антыманамольнага рэгуляваньня і гандлю, у гэтым пераліку крупы ячныя, субпрадукты мясныя харчовыя, каўбаса паўвэнджаная і варана-вэнджаная, ялавічына тушаная кансэрваваная, сьвініна тушаная кансэрваваная, рыба жывая і марожаная, маргарын, часнык, перац салодкі, кава распушчальная, гарбата чорная, соль харчовая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі: дзяржава кантралюе цэны на 55% «стратэгічных тавараў», іх дэфіцыту нямаТаксама дазваляецца максымальная надбаўка ня больш за 25% на сыр, муку пшанічную, сухія макаронныя вырабы, кансэрвы з рыбы, рыс, крупы манныя і прасяныя, шматкі аўсяныя, бульбу і сьвежую гародніну (буракі, моркву, капусту белакачанную, цыбулю рэпчатую, агуркі, памідоры), яблыкі.
Такі крок тлумачыцца ростам сусьветных коштаў на прадукты харчаваньня і паскарэньнем гадавога прыросту спажывецкіх цэнаў у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму зь Беларусі забаранілі вывозіць крупы. РазьбіраемсяНекалькі дзясяткаў харчовых пазыцый узятыя пад пільны кантроль гандлёвага ведамства і ўраду яшчэ летась.