Канада выйграла чэмпіянат сьвету ў хакеі

Хакейная зборная Канады сьвяткуе перамогу на чэмпіянаце сьвету ў Рызе, 6 чэрвеня 2021

Зборная Канады стала чэмпіёнам сьвету ў хакеі, перамогшы ў фінале зборную Фінляндыі зь лікам 3:2.

У паўфінале канадцы перамаглі амэрыканцаў, а ў чвэрцьфінале — зборную Расеі. Цяпер Канада мае 27 чэмпіёнскіх тытулаў.

У матчы за трэцяе месца зборная ЗША перамагла Нямеччыну зь лікам 6:1.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менск пазбавілі права праводзіць хакейны чэмпіянат сьвету

Чэмпіянат сьвету меўся праходзіць у Рызе і Менску, але Міжнародная хакейная фэдэрацыя пазбавіла Беларусь права праводзіць гэты турнір, і ўсе матчы адбыліся ў сталіцы Латвіі.

Беларусь, якая ў турніры прайграла хакейным зборным Славаччыны, Чэхіі, Вялікай Брытаніі, Даніі, Швайцарыі і Расеі, а выйграла толькі ў Швэцыі, заняла ў выніковай табліцы чэмпіянату перадапошняе, 15-е месца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Рыгі, дзе адбываецца чэмпіянат сьвету па хакеі, дзяржаўны беларускі сьцяг замянілі на бел-чырвона-белы. ВІДЭА