65-гадовая жыхарка Рэчыцы Людміла Хлусевіч у адной з сацыяльных сетак выказалася пад фатаздымкам, на якім міліцыянт б'е хлопца.
Празь некаторы час да жанчыны прыйшлі сьледчыя і завялі крымінальную справу, абвінаваціўшы Хлусевіч у абразе прадстаўніка ўлады (369 арт. КК). Пасьля гэтага адзін за другім пайшлі допыты. Ня вытрымаўшы ціску, у роспачы жанчына напісала перадсьмяротную запіску, якая трапіла ў інтэрнэт.
Цяпер Людміла чакае суду. Паводле адваката, ёй пагражае ці вялікі штраф, ці хатняя «хімія».
Неабыякавыя беларусы пачалі слаць жанчыне паштоўкі і лісты са словамі падтрымкі. Людміла кажа, што дзякуючы гэтаму ў яе зноў зьявілася жаданьне жыць.
Напісаць Людміле Хлусевіч можна на адрас: Гомельская вобласьць, г. Рэчыца, вул. Інтэрнацыянальная, д. 3 кв. 13, індэкс 247483.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля пераахалоджваньня ў турме на Акрэсьціна дзяўчыне выдалілі яечнік