Праваабаронцы «Вясны» падсумавалі вынікі перасьледу беларусаў за травень.
- 190 чалавек асудзілі ў крымінальных справах.
- 332 чалавек затрымалі па адміністрацыйных справах, зьвязаных з акцыямі пратэсту.
- 160 чалавек пакаралі арыштам.
- 2144 сутак — агульная колькасьць сутак арышту за месяц, гэта 5 гадоў і 10 з паловай месяцаў.
- 74 чалавекі аштрафавалі.
- 261 609 рублёў — агульная сума штрафаў, гэта ў 2,5 разу больш, чым у красавіку.
Улады ў траўні заявілі, што ўсяго ў суд накіравалі 667 крымінальных спраў супраць 944 чалавек. Ужо асудзілі 682 чалавек.
Праваабаронцы кажуць пра больш як 3000 крымінальных спраў за пратэсты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я з 1943 году, ваенная. Я веру, будзе наша перамога». 78-гадовай пэнсіянэрцы далі 150 базавых за тульпан на месцы гібелі Тарайкоўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амаль сто асуджаных, больш за 200 гадоў зьняволеньня. Правабаронцы падвялі вынікі судоў над пратэстоўцамі ў красавіку