У калёніі «Віцьба-3» палітвязьняў папрасілі напісаць прашэньне на вызваленьне на імя Лукашэнкі, паведаміў «Белсат» з спасылкай на маці аднаго з палітвязьняў.
Паводле суразмоўцы каналу, напрыканцы траўня ў віцебскую калёнію прыяжджаў пракурор зь Менску і прасіў вязьняў падпісаць такое прашэньне.
Яна сказала, што большасьць палітвязьняў адмовіліся, але некаторыя пагадзіліся.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» у папраўчай калёніі № 3, што ў пасёлку «Віцьба» пад Віцебскам, адбываюць пакараньне 11 палітвязьняў:
- Руслан Акостка,
- Аляксандар Бабіч,
- Алег Букас,
- Дзьмітрый Гопта,
- Аляксандар Каратчэня,
- Віталь Пракапчук,
- Ільля Туркоў,
- Мікіта Харловіч,
- Ягор Храменя,
- Анатоль Хіневіч,
- Віктар Царыкевіч.
Усяго беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 470 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адседжу ўвесь тэрмін, але на калені перад уладай ня стану». Што вядома пра фігурантаў «пінскай справы» пасьля прысуду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аналітык Арцём Шрайбман зьехаў зь Беларусі пасьля «інтэрвію» Пратасевіча на АНТ