Паводле справаздачы Міністэрства фінансаў за студзень–красавік, заплянаваны дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2021 год павялічаны да 6,038 мільярда рублёў.
Летась Нацыянальны сход прыняў рэспубліканскі бюджэт на 2021 год з дэфіцытам (перавышэньнем выдаткаў над даходамі) у памеры 4,047 мільярда рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савет Рэспублікі ўхваліў праект дэфіцытнага бюджэту на 2021 годГэта быў рэкордна высокі дэфіцыт бюджэту: у 2020 годзе «дзірка» ў бюджэце склала 995 мільёнаў рублёў, цягам 6 гадоў да 2019 году рэспубліканскі бюджэт Беларусі зводзіўся з прафіцытам, гэта значыць зь перавышэньнем даходаў над выдаткамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі чакае сёлета «бюжэтнай дзіркі» ў 5,6 мільярда рублёўАднак ужо па выніках студзеня 2021 году Міністэрства фінансаў скарэктавала памер заплянаванага дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту і павысіла яго да 5,6 мільярда рублёў.
Цяпер новае падвышэньне.
Пры гэтым уласна па выніках першага кварталу году выдаткі рэспубліканскага бюджэту перавысілі яго даходы на 750 мільёнаў рублёў. Такім чынам, асноўны цяжар бюджэтнага дэфіцыту мае прыпасьці на наступныя месяцы году.
Рэспубліканскі бюджэт — цэнтралізаваны грашовы фонд, які фармуецца за кошт падатковых і іншых паступленьняў, вызначаных Бюджэтным кодэксам, і прызначаны для фінансавага забесьпячэньня задачаў і функцыяў цэнтральных дзяржаўных органаў, падведамных ім дзяржаўных устаноў і рэалізацыі агульнарэспубліканскіх напрамкаў дзяржаўнай палітыкі.
Кансалідаваны бюджэт складаецца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Рэспубліканскі бюджэт зацьвярджаецца законам, мясцовыя — рашэньнямі мясцовых органаў улады.