Соф’ю Сапегу затрымалі 23 траўня разам з былым рэдактарам тэлеграм-каналу Nexta Раманам Пратасевічам. Абое былі пасажырамі рэйсу Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню і зрабіў вымушаную пасадку ў Менску праз ананімную пагрозу выбуху на борце.
Пасьля гэтага сілавікі апублікавалі відэазапіс прызнаньня студэнткі ў тым, што яна рэдагавала тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі». Цяпер яна ў СІЗА КДБ. Ёй пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Бацькі Соф’і Ганна і Сяргей расказалі пра дачку.