Пра гэта Беларускай асацыяцыі журналістаў пасьпела паведаміць карэспандэнтка Надзея Вішнеўская. Ніхто на сувязь не выходзіў.
Паводле сьведак, каля будынку і ўнутры блізу 10 амапаўцаў і міліцыянтаў, сярод іх заўважаны начальнік горадзенскага АМАП Віктар Краўцэвіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У горадзенскую краму прыйшла скарга на «акупацыйную бел-чырвона-белую сымболіку»Але ня выключана, што насамрэч сілавікі прыйшлі ў краму «Адметнасьць», у якой агульныя дзьверы з офісам парталу Hrodna.life. Прынамсі, ранкам туды завітаў супрацоўнік гарадзкога ўпраўленьня ідэалёгіі — нібыта парушаецца закон аб рэкляме.
Паводле апошняй інфармацыі, з крамы забіраюць увесь тавар бел-чырвона-белых колераў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенскую журналістку, якую затрымалі 1 чэрвеня, пакаралі штрафам за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі»Раней праваахоўнікі ўжо затрымлівалі рэдактара рэсурсу Аляксея Шоту і журналістку Ірыну Новік, якую 3 чэрвеня суд пакараў штрафам «за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі».
Пазьней стала вядома, што затрымалі гаспадыню крамы «Адметнасьць» Вольгу Верамеенку за пікетаваньне па артыкуле 24.23 КаАП. Вынесьлі некаторыя рэчы з крамы, некалькі скрыняў. Пасьля міліцыя і АМАП сышлі з крамы. Сілавікі зрэзалі вялікі банэр крамы «Адметнасьць» з выявай Кастуся Каліноўскага.