«2 чэрвеня Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі выдала ліцэнзію на пачатак прамысловай эксплюатацыі энэргаблёка № 1 БелАЭС, — паведамляе літоўскі ядзерны рэгулятар. — Факт выдачы ліцэнзіі не мяняе нашай пазыцыі: найперш неабходна вырашыць праблемы ядзернай бясьпекі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржатамнагляд паведаміў, дзе будуць захоўваць радыяактыўныя адкіды зь БелАЭСІнспэкцыя так і не атрымала «адэкватных адказаў» на свае пытаньні, зьвязаныя з выбарам і ацэнкай пляцоўкі будаўніцтва, сэйсмічнай устойлівасьцю праекту БелАЭС, устойлівасьцю перад аварыямі вялікіх камэрцыйных самалётаў, выкананьнем большасьці рэкамэндацый па выніках стрэс-тэстаў і ацэнкай пажарнай рызыкі.
«Беларускія органы, нягледзячы на пастаянныя заклікі спыніць пуск і эксплюатацыю першага энергаблёку, вырашыць пытаньні ядзернай бясьпекі, засяродзіліся на выкананьні графіка запуску, а не на рэалізацыі прынцыпу „бясьпека перш за ўсё“. Такая слабая пазыцыя ў дачыненні да ядзернай бясьпекі недапушчальная», - заявіў дырэктар Дзяржаўнай інспэкцыі ў бясьпецы ядзернай энэргетыкі Літвы Міхаіл Дземчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзкасьць у Беларусі патрабуе прыпыніць выдачу ліцэнзіі на эксплюатацыю першага энэргаблёку АЭСМіністар энергетыкі Дайнюс Крэйвіс заявіў, што пасьля рашэньня беларускага рэгулятара выдаць ліцэнзію на камэрцыйную эксплюатацыю астравецкай АЭС у Літве пачнуць дзейнічаць дадатковыя захады для таго, каб забясьпечыць выкананьне патрабаваньняў «антыастравецкага закону».
«Наша мэта — выбудаваць дзяржаўны сувэрэнітэт у галіне кіраваньня электраэнэргетычнай сыстэмай такім чынам, каб лініі электраперадачы зь Беларусі не выкарыстоўваліся для камэрцыйных патокаў электраэнэргіі ў Літву», — цытуе чыноўніка сайт літоўскага энэргетычнага ведамства.
2 чэрвеня калегія Міністэрства надзвычайных сытуацый дапоўніла ліцэнзію прадпрыемства «Беларуская АЭС» на вядзеньне дзейнасьці ў галіне выкарыстаньня атамнай энэргіі правам прыступіць да прамысловай эксплюатацыі першага энергаблёку. Да пачатку прамысловай эксплюатацыі яго павінна прыняць ўрадавая камісія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Астравеччына выцягнула шчасьлівы білет». «Азёрны край сапсавалі». Што казалі на слуханьнях пра БелАЭСЛітва, якая раней была найбуйнейшым пакупніком электраэнэргіі зь Беларусі, летась у лістападзе на падставе «антыастравецкага» закону заблякавала магчымасьць камэрцыйных паставак беларускай электрычнасьці ў сувязі з энэргетычным пускам БелАЭС.
У Вільні перакананыя, што будаўніцтва станцыі вядзецца без выкананьня патрабаваньняў бясьпекі і экалягічных стандартаў.