Глядзіце размову на відэа цалкам.
Асноўныя тэзісы Аляксандра Азарава
Чаму плян «Перамога» падобны да пляну Генштабу на выпадак паўстаньня ці захопу тэрыторыі
— Плян «Перамога» разьлічаны на ўсіх грамадзян Беларусі, на патрыётаў, якія знаходзяцца ў самой Рэспубліцы Беларусь і могуць выканаць пэўныя заданьні ў пэўны час. Гэты плян складзены нашымі спэцыялістамі, якія маюць адукацыю ў дадзенай сфэры, якія служылі ва Ўзброеных сілах. Ён адпавядае такім жа плянам, якія ляжаць у Генэральным штабе ў сэйфе пад грыфам «Сакрэтна» і «Цалкам сакрэтна». У Беларусі такія пляны распрацаваныя на выпадак захопу тэрыторыі замежным ворагам альбо на выпадак паўстаньня. Асноўны плян у Генштабе прадугледжвае, што асноўная пагроза для дзяржавы — паўстаньне ўнутры краіны. Для Лукашэнкі пагроза — паўстаньне свайго ж народу, а не інтэрвэнцыя іншых дзяржаваў. Таму мы распрацавалі аналягічны плян і ня бачым іншага выйсьця. Наш плян напісаны вайсковай мовай, і таму ў цывільных узьнікаюць пытаньні. Мы пісалі той жа мовай, якой напісаныя пляны, што ляжаць у Мінабароны, каб яны бачылі, што ў нас працуюць такія ж спэцыялісты і што мы ведаем, што ў іх адбываецца. У нас інфармацыі вельмі шмат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ініцыятыва ByPol абвясьціла, што стварае падпольнае народнае апалчэньнеПра «сьпячае падпольле»
— Мы абвясьцілі мабілізацыю ўсіх дэмакратычных сілаў, усіх патрыятычна настроеных грамадзян. Мы не плянуем нейкіх дзеяньняў да ажыцьцяўленьня пэўнай падзеі ў Беларусі. Гэта як бы «сьпячае падпольле». І калі адбудзецца падзея, нешта падобнае, як было ў жніўні, і людзі самі выйдуць на вуліцы без усялякіх заклікаў, каб не адбыўся хаос, мы ўжо гэты рух возьмем пад кантроль. Гэта будуць арганізаваныя пратэсты. Раней яны былі неарганізаваныя, а стануць арганізаванымі. І нават агентам гэта не дапаможа. Бо гэта будзе пэўны дзень, калі пратэсты будуць паўсюль. Яны ня змогуць разарвацца, іх дзеяньні будуць марнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Які плян перамогі? Дыскусія экспэртаўЧаму гэта не паўстаньне на барыкадах
— Мы прымаем жанчын і мужчын, тых, хто служыў, цывільных асобаў, дзейных супрацоўнікаў. Дзеці, канечне, нам не патрэбныя. Нам патрэбныя ўсе. Некаторыя думаюць, што мы плянуем паўстаньне, барыкады, зброю, вілы і наперад... Не, гэта зусім іншы плян. Кожны чалавек апіша свае магчымасьці, і мы кожнаму вызначым сваю ролю. Чым больш людзей далучыцца, тым хутчэй мы пераможам і тым меней стратаў будзе. Мы плянуем, каб гэты плян быў бясьпечны для людзей. У нас ёсьць несакрэтная частка пляну, мы яе будзем публікаваць, але сам плян, дзеяньні людзей — гэта будзе цалкам сакрэтная інфармацыя, і доступ да яе будзе абмежаваны пэўным колам асобаў, каб не было ўцечкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol паведаміў пра самагубства адстаўнога міліцэйскага начальніка ў Берасьці, які летась браў удзел у разгонах пратэстаўКалі наступіць пэўны момант
— Гістарычных аналягаў такому пляну я ня бачу. Падчас Другой сусьветнай вайны падпольле арганізоўвалася па ўказаньні партыі, закідалі дывэрсантаў, якія стваралі партызанскія атрады. Мы нікога нікуды не закідаем... Людзей у нас поўна. Тых, хто хоча пераменаў, хапае. Большасьць галасавала супраць Лукашэнкі. І людзі, нават калі не выходзяць на вуліцы, думку сваю не зьмянілі. І з тых, хто галасаваў за Лукашэнку, цяпер многія разумеюць, што перамены неабходныя. Мы не зьбіраемся накіроўваць людзей на небясьпечныя акцыі. Будзе створаная «сьпячая» структура, якая будзе чакаць пэўнага моманту. І мы яе прывядзем у дзеяньне толькі тады, калі на 100%, нават на 1000% будзем перакананыя, што перамагаем. Даём каманды, калі надыдзе гэты час. Мы чакаем пэўнага моманту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Латыпава пасьля спробы суіцыду перавезьлі са шпіталя ў СІЗА-1Пра справу Сьцяпана Латыпава
— Я кантактую з многімі дзейнымі супрацоўнікамі, са звольненымі супрацоўнікамі, з пэнсіянэрамі ГУБАЗіК, і ўсім цяпер сорамна за гэтую арганізацыю. У асноўным 3-е ўпраўленьне па барацьбе з экстрэмізмам займаецца палітычнымі пытаньнямі. Наколькі я ведаю, супрацоўнікі іншых упраўленьняў кажуць, што трэба 3-е ўпраўленьне перасяліць на базу АМАПу, каб яны былі ў адным памяшканьні, бо пераўтварыліся ў АМАП. У нас ёсьць інфармацыя, хто займаўся справай Латыпава, хто яго «распрацоўваў» і дзякуючы каму Латыпава цяпер прыцягваюць да адказнасьці. А таксама ёсьць інфармацыя, хто распрацоўваў і рэалізуе катаваньні ў СІЗА № 1. У нас ёсьць сьпісы агентуры ў турме, якія мы выкладзем на сваім канале, каб людзі ведалі, хто ўжывае супраць іх катаваньні і зьдзекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што такое «прэс-хата», пра якую перад спробай самагубства казаў Сьцяпан ЛатыпаўЯк даўно выкарыстоўваюць «прэс-хаты» і шантаж
— Так было заўсёды, але гэта тычылася злачынцаў. Але цяпер для 3-га ўпраўленьня злачынцы — гэта грамадзяне, якія ўдзельнічаюць у пратэстах. І ўся моц гэтай машыны накіраваная на звычайных грамадзян, якія проста хочуць дамагчыся праўды і аднаўленьня законнасьці і парадку. Я лічу, што такія мэтады, як «прэс-хата», шантаж празь сям’ю, у дачыненьні і да злачынцаў — парушэньне правоў чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міліцыя цяпер — гэта карны орган у руках аднаго чалавека». Што былы міліцыянт кажа пра пазбаўленьне афіцэрскага званьняЯк праз паліграф правяраюць дзейных супрацоўнікаў
— Шмат дзейных супрацоўнікаў нам дапамагаюць. Яны служаць, стараюцца сабатаваць загады ці выконваць іх мінімальна, імкнуцца ня ўдзельнічаць у гэтых злачынствах. Але ўладзе цяпер трэба ўсіх моцна запэцкаць. Тыя, хто ня ўдзельнічаў у зьбіваньні людзей, праходзяць праз праверкі паліграфам. Пытаюцца, ці галасаваў ты за Лукашэнку, Калі не, не працягваюць кантракт, пераводзяць на ніжэйшую пазыцыю ці звальняюць. Мы працуем з усімі і заклікаем супрацоўнікаў, якія хочуць служыць і ў новай Беларусі, далучацца да нас — вы адназначна застаняцеся, усё будзе залежаць ад вашага ўнёску ў справу перамогі. Патрэбная рэформа органаў унутраных спраў, назву трэба мяняць таксама. Усе павінны будуць прайсьці праз праверку, і ў новай Беларусі будуць працаваць толькі тыя, хто не рабіў цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баксэр, які абяцаў зьмяніць імідж міліцыі. Як разьвівалася кар’ера Юрыя Караева