На 4-м рудаўпраўленьні прадпрыемства «Беларуськалій» абвалілася шахта коміну паміж кацельнямі. Ніхто не пацярпеў.
Пра гэта фэйсбук-супольнасьці «Твой Солигорск» паведамілі відавочцы.
Незалежны прафсаюз гарнякоў ААТ «Беларуськалій» удакладніў: абрынулася не галерэя, пра што казалі першапачаткова, а шахта коміну, якая разьмяшчалася паміж двума кацельнямі.
У адміністрацыі запэўнілі, што на працу прадпрыемства аварыя не паўплывала, тэхналягічная шкода неістотная. На гэтым участку правядуць рамонт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абвалілася шахта «Беларуськалію». Пад заваламі людзіПаведамленьні пра надзвычайныя здарэньні на «Беларуськаліі» апошнім часам прыходзяць рэгулярна.
Паводле прафсаюзных актывістаў, галоўная прычына — у зношанасьці прамысловага абсталяваньня і грэбаваньні тэхнікай бясьпекі, абы выканаць плян.