Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва заклікала да новага флэшмобу

Акцыя жанчын у белым, архіўнае фота

Прыхільнікі пераменаў у Беларусі абвесьцілі новы флэшмоб у рамках руху #КолерСупрацьЦемры.

«У той час, як увесь цывілізаваны сьвет „палошча“ дыктатуру за яе злачынствы — ужо ня толькі супраць беларусаў, а і супраць грамадзян іншых краін — прапануем зладзіць ёй „вялікае мыцьцё“ у самой Беларусі! — гаворыцца ў звароце Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва. — Цягам тыдня вывешвайце на бальконах і ў дварах белую пасьцельную бялізну і белую вопратку. Здымаць рэчы пасьля таго, як яны высахнуць, не абавязкова — хай іх убачыць як мага больш людзей».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штабы Ціханоўскай і Латушкі абвясьцілі акцыю «Колер супраць цемры». ВІДЭА

Здымкамі свайго ўдзелу ў руху #КолерСупрацьЦемры можна дзяліцца ў сацыяльных сетках з адпаведным тэгам.

Ініцыятары абяцаюць запускаць новы флэшмоб штодыдня. Сачыць за навінамі трэба на сайце NashKoler.com.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку Капітонаву, якая асьвятляла акцыю жанчын у белым ля Камароўкі, арыштавалі на 10 сутак

Падтрымаць рух можна і іншымі спосабамі:

  • апранацца ў белае па выходных і шточацьвер
  • замяніць фота профілю ў сацсетках на белую карцінку або фота ў белым адзеньні
  • рабіць тэматычныя публікацыі ў сваёй стужцы, суправаджаючы іх тэгам #КолерСупрацьЦемры.