Карэспандэнта тэлеканалу «Белсат» Алеся Сіліча затрымалі 21 траўня ў Менску нібыта за «размахваньне бел-чырвона-белай стужкай і пашпартам з гербам Пагоня». Так было напісана ў пратаколе.
Разам схапілі і ягоную калегу Натальлю Валакіду, але пасьля яе адпусьцілі.
«Мы праводзілі апытаньне; нас затрымалі і склалі пратакол паводле арт. 22.9 КаАП. Нібыта зьбіраліся адпусьціць, але правялі агляд рэчаў, знайшлі пашпарт з Пагоняй і бранзалет, а ня стужачкі. Склалі новы пратакол паводле арт. 24.23 КаАП. Пагоня дэманстравалася ня мной, а супрацоўнікам, які яе дастаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістка «Белсату», якая зрабіла перадачу з былымі міліцыянтамі, пакінула Беларусь. Затрымалі яе сваякаНягледзячы на тое, што мінулі 72 гадзіны дазволенага тэрміну затрыманьня, 24 траўня справу Алеся Сіліча разгледзела судзьдзя Тацяна Ліньнік і пакарала яго 10 днямі арышту. Гэта было форменнае катаваньне, расказаў ён пасьля вызваленьня ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время».
«Нікому з палітычных матрацаў не выдаюць. У камэры на чатыры „ложкі“ 16 чалавек. Відавочна, што адміністрацыя ІЧУ сьвядома перапаўняе камэры», — апавёў Алесь Сіліч.
Акрамя таго, паводле журналіста, двое сутак ён правёў у так званым «стакане» Першамайскага РУУС Менску практычна бязь ежы і вады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 15 сутак. Судзяць затрыманых падчас рэйду сілавікоў на студыю «Белсату» ў МенскуУ той жа дзень, 21 траўня, падчас налёту сілавікоў на менскую студыю «Белсату» затрымалі шэраг тэхнічных супрацоўнікаў, якіх таксама пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі.
У Беларусі больш за 30 прадстаўнікоў мэдыя знаходзяцца за кратамі ў крымінальных і адміністрацыйных справах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Партрэты журналістаў-палітвязьняў ля беларускай мяжы. ВІДЭА, ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле зьвестак БАЖ, зь лета 2020 году журналістаў у Беларусі затрымлівалі больш за 550 разоў