Пра гэта падчас пасяджэньня калегіі заявіў кіраўнік расейскага абароннага ведамства Сяргей Шайгу.
Ён адзначыў, што на заходнім напрамку «працягвае расьці ваенная пагроза» — краіны NATO на чале з ЗША нарошчваюць інтэнсіўнасьць палётаў баявой авіяцыі, прысутнасьць караблёў з крылатымі ракетамі і колькасьць вучэньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Расеі заявіў пра ўмяшаньне Захаду ва ўнутраныя справы Беларусі«Дзеяньні нашых заходніх калегаў руйнуюць сыстэму бясьпекі ў сьвеце і вымушаюць нас прыняць меры адэкватнага супрацьдзеяньня. Мы пастаянна ўдасканальваем склад войскаў, да канца году ў Заходняй ваеннай акрузе будзе сфармавана каля 20 злучэньняў і вайсковых частак», — сказаў міністр.
Таксама ён паінфмараваў, што падрыхтоўка да сумеснага вучэньня «Захад-2021», якое пройдзе ў верасьні на палігонах Беларусі і Заходняй ваеннай акругі Расеі, увайшла ў актыўную фазу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея не плянуе перабазоўваць сваю авіяцыю ў Беларусь, — міністэрства абароны Беларусі«Праведзены шэраг камандна-штабных трэнінгаў з прыцягненьнем штабоў рознага ўзроўню; з чэрвеня вайсковыя ведамствы Расеі і Беларусі прыступаюць да выкананьня комплексу задач у рамках вучэньняў спэцыяльных войскаў», — сказаў ён.
Сяргей Шайгу падкрэсьліў, што манэўры зьяўляюцца плянавымі і носяць «выключна абарончы характар».