«Наша карціна дня стала гэтак адрозьнівацца ад карцінкі, якой аддаюць перавагу дзяржаўныя рэсурсы, што супрацоўнічаць з намі пасьля падзей 2014 году буйныя рэклямадаўцы перасталі, а астатнія пачалі асабліва баяцца ўжо сёлета», — пішуць журналісты выданьня.
Па іх словах, ім усё часьцей даводзілася пісаць аб прыняцьці абмежавальных законаў, якія ў любы дзень маглі б закрануць іх саміх.
«Усё больш паважаных людзей і крыніц праўдзівай інфармацыі мы вымушаныя былі пазначаць як замежных агентаў і экстрэмістаў. Сытуацыя, якая склалася ў эканоміцы і ў прававым полі, робіць якасную працу NEWSru.com больш немагчымай», — гаворыцца ў звароце рэдакцыі да чытачоў сайту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Открытая Россия» абвясьціла пра самаліквідацыю ў сувязі са зьменамі ў законеАднак архіў навінаў, назапашаны за 21 год працы, пакуль застаецца адкрытым і даступным. Навіны зь нядаўняга мінулага бязь лішніх тлумачэньняў і камэнтароў пераканаўча паказваюць, як складалася наша найноўшая гісторыя. Гэтую гісторыю «зачысьціць» не атрымаецца, якія б рэсурсы на гэта цяпер ні марнавала дзяржава, адзначаецца ў апошняй публікацыі NEWSru. com.
Сайт першапачаткова адкрыўся як інтэрнэт-партал навінаў тэлеканала НТВ у жніўні 2000 году. У яе запусціць ўдзельнічаў мэдыямэнэджар Антон Носік. Калі тэлеканал увайшоў у склад «Газпром-Медиа», навінавы сайт застаўся пад кантролем Уладзіміра Гусінскага і зьмяніў даменнае імя на NEWSru. com.