Супрацоўнікі Google прызналіся ў сачэньні без дазволу за карыстальнікамі смартфонаў

Google працягваў зьбіраць інфармацыю пра месцазнаходжаньне сваіх карыстальнікаў, нават калі ўладальнікі смартфонаў адключалі перадачу зьвестак аб геалякацыі.

Кіраўнікі і інжынэры кампаніі прызналі, што яны ведалі пра гэтае сачэньне. Пра гэта гаворыцца ў дакумэнтах судовага працэсу ў ЗША супраць кампаніі Google, паведамляе выданьне Business Insider.

Паводле дакумэнтаў, Google выкарыстоўвае розныя спосабы збору зьвестак пра месцазнаходжаньне карыстальнікаў, уключна з Wi-Fi і іншымі прыкладаньнямі, не зьвязанымі з Google. Карыстальнікі павінны дзяліцца сваімі зьвесткамі, каб карыстацца праграмамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША 38 штатаў падалі сумесны антыманапольны пазоў супраць Google

Таксама, тэстуючы вэрсіі сваёй апэрацыйнай сыстэмы Android, Google паспрабаваў схаваць наладкі прыватнасьці ў мэню, каб карыстальнікі не адключылі іх.

Справу супраць кампаніі Google пачалі ў 2020 годзе паводле ініцыятывы генэральнай пракуратуры штату Арызона.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэрвіс Google Earth абнавілі. Цяпер можна ўбачыць, як мянялася плянэта цягам 37 гадоў