Святлана Ціханоўская, Павал Латушка, Вераніка Цапкала і Валер Кавалеўскі зьвярнуліся з заклікам «да прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў, і да тых, хто працягвае падтрымліваць рэжым».
«Не засталося ніякіх сумневаў, што Лукашэнка стаў беспаваротна таксычны для міжнароднай супольнасьці. Тое, што народ Беларусі столькі месяцаў спрабаваў паказаць, нарэшце стала відавочна ва ўсім сьвеце», — пішуць яны. — Але цяпер ён стаў пагрозай і для тых, хто ўвесь гэты час быў побач зь ім. Яго неабдуманыя дзеяньні кожны дзень пагаршаюць становішча ўсіх, хто хоць неяк зьвязаны з уладай у Беларусі: мы гаворым пра чыноўнікаў усіх узроўняў, бізнэсоўцаў і іншых».
«Падавайце ў адстаўку, далучайцеся да дэмакратычных сілаў, на вас цяпер глядзіць уся краіна. У вашых сілах ня толькі своечасова сысьці, але і аднавіць закон у краіне», — заклікаюць дэмакратычныя лідэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі могуць прыняць да 21 чэрвеня. Пра што дамовіліся падчас візыту Ціханоўскай ў Нідэрлянды