«Да канца чэрвеня, ніякіх перашкод няма, усё ўзгоднена», — цытуюць расейскія агенцтвы Пяскова.
Пагадненьне аб расейскім крэдыце было падпісана 21 сьнежня 2020 года. Першы транш у памеры $ 500 млн міністэрства фінансаў Беларусі атрымала 30 сьнежня летась.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея можа паставіць на «перамогу дэмакратыі» ў Беларусі, на «беларускага Пашыньяна», — ТышкевічАпрача таго, паводле Пяскова, міністэрствам транспарту Расеі і Беларусі даручана «арганізаваць узаемадзеяньне з улікам пачатку адпачынкаў і неабходнасьці вярнуць беларусаў з Эўропы».
Пуцін у размове з Лукашэнкам падняў тэму затрыманай у Беларусі расейскай грамадзянкі Соф’і Сапегі, сяброўкі Рамана Пратасевіча. МЗС Расеі даручана адсочваць яе лёс.
Лукашэнка, як расказаў Пяскоў, дэталёва праінфармаваў Пуціна ў Сочы аб сытуацыі з самалётам Ryanair. Прэс-сакратар Пуціна адзначыў, што сытуацыя патрабуе разглядаў без эмоцый.
Ён таксама дадаў, што тэму пераходу да адзінай валюты або дадатковую дапамогу для Беларусі Пуцін і Лукашэнка ў Сочы не закраналі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што прывёз у валізцы Пуціну Лукашэнка?Гэтая ўжо трэцяя сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ад пачатку году. Учорашнія перамовы працягваліся больш за 5 гадзінаў. Па іх выніках не было зроблена ніякіх заяваў.