Супраць затрыманага 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы 31-гадовага Канстанціна Сямёнава завялі крымінальную справу за абразу прэзыдэнта. На ягонай майцы быў надпіс «Дыктатару месца ў пекле» і выява чалавека, падобнага да Лукашэнкі, піша «Вясна».
Яму пагражае да двух гадоў зьняволеньня.
За гэтую ж майку ён цяпер адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Менску затрымалі ўдзельнікаў роварнай гонкі Minsk Fixed Gear. Усіх затрыманых, апроч Сямёнава, абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Пазьней у судзе Савецкага раёну каля 20 чалавек асудзілі на 10—15 сутак.
31-гадовага Канстанціна Сямёнава амапаўцы затрымалі першым. На яго склалі пратакол за адзіночнае пікетаваньне майкай з надпісам «Дыктатару месца ў пекле».
Судзьдзя Сяргей Шаціла пакараў Сямёнава 15 суткамі арышту. Ягоную майку канфіскавалі, а ровар арыштавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маюцца прыкметы масавай акцыі». Як судзілі ўдзельнікаў роварнай гонкі Toure de Tsna, якая так і не адбылася