Каля дома на вуліцы Кірылы Тураўскага, дзе 25 траўня загінуў 18-гадовы Дзьмітры Стахоўскі, зьявіліся людзі ў форме.
Як паведамілі Tut.by жыхары раёну, сілавікі пад пагрозай звальненьня запатрабавалі ад кансьержкі прыбраць кветкі, лямпадкі і сьвечкі, якія прынесьлі неабыякавыя людзі. Жанчына адмовілася, сказаўшы, што яна верніца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома пра суіцыд 18-гадовага падазраванага па справе за масавыя беспарадкіТады прадстаўнікі праваахоўных органаў папярэдзілі, што «несанкцыянаваны мэмарыял» ліквідуюць супрацоўнікі прадпрыемства «Рэмаўтадар».
26 траўня стала вядома, што фігурант крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» Дзьмітры Стахоўскі ўчыніў суіцыд. У перадсьмяротным допісе ў сацыяльнай сетцы малады чалавек абвінаваціў у сваёй сьмерці Сьледчы камітэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Занадта шмат бед абрынулася на яго». Што кажуць сябры пра загінулага 18-гадовага Дзьмітрыя Стахоўскага?Напярэдадні хлопца выклікалі на чарговы допыт, яму пагражала турэмнае зьняволеньне.