Рэпарцёры выданьня наведалі ў Лёндане офіс Беларускай нафтавай кампаніі (BNK), які яны называюць «адным з самых прыкметных фарпостаў апошняй дыктатуры Эўропы». Афіцыйныя дакумэнты паказваюць, што пад кіраўніцтвам менскіх чыноўнікаў штогод празь лёнданскую гандлёвую даччыную кампанію BNK прадаецца нафты зь Беларусі на суму больш за 2 млрд эўра.
Пасьля гісторыі з самалётам Ryanair Вялікабрытанія можа нанесьці адчувальны ўдар па Менску, скарыстаўшыся незбалянсаванымі гандлёвымі адносінамі. У той час як Беларусь зьяўляецца толькі 110-м найбуйнейшым гандлёвым партнэрам Вялікабрытаніі, Вялікабрытанія зьяўляецца для Беларусі трэцім па велічыні экспартным рынкам пасьля Расеі і Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ: Гэта нахабная спроба беларускіх уладаў заглушыць усе галасы апазыцыіБрама Беларусі на Захад
Даччыная кампанія ў Вялікабрытаніі была зарэгістраваная ў 2008 годзе.
На вэб-сайце кампаніі гаворыцца: «BNK (UK) Limited створаная ў Вялікабрытаніі ў якасьці пастаўшчыка прамежкавых паслуг для «БелОйла» і іншых кампаній нафтавага сэктару зь Беларусі дзеля дапамогі ў прыцягненьні перадэкспартнага фінансаваньня, аптымізацыі пераводаў з эўрапейскімі кліентамі, усталяваньні і падтрыманьні наўпроставых кантактаў з брытанскімі і іншымі эўрапейскімі трэйдарамі нафтапрадуктаў, экспэдытарскімі і страхавымі эўрапейскімі кампаніямі.
«BNK (UK) Limited таксама зацікаўленая ў прасоўваньні ўзаемавыгадных прапановаў брытанскіх і іншых эўрапейскіх кампаній аб супрацоўніцтве з Беларусьсю ў нафтавым сэктары».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанская «дачка» беларускай «БНК» і «Укртранснафта» падоўжылі ўгоду аб транзыце нафты з Азэрбайджану праз УкраінуПаводле апошніх дадзеных, аб’ём продажаў BNK у Вялікабрытаніі складае 2,1 млрд эўра, што адпавядае амаль такі ж суме пакупак. Але прыбытак да падаткаабкладаньня паказваецца ўсяго ў 2,1 мільёна эўра. Каля 1,6 мільярда эўра продажаў сканцэнтравана паміж чатырма бакамі, пазначанымі проста як Кліент A, B, C і D.
Бугальтарская фірма Wilkins Kennedy дала ў 2019 годзе BNK заключэньне пра адсутнасьць парушэньняў. Аднак раней, у 2011, аўдытар кампаніі Bond Group выказаў занепакоенасьць тым, што ня змог праверыць усе бугальтарскія запісы BNK. У тым жа годзе Bond Group была замененая на PKF, якая ў сваю чаргу таксама сышла ў адстаўку ў 2012 годзе. Ніводзін з бакоў не прывёў ніякіх прычын для гэтага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская нафтавая кампанія» прыпыняе транзыт праз порт Клайпеды. Гэтым Лукашэнка пагражаў ЛітвеПэрспэктыва магутнага ўдару
Пэрспэктыва таго, што Вялікабрытанія будзе душыць апошнюю дыктатуру Эўропы, нанясе магутны ўдар па эканоміцы Беларусі савецкага кшталту, якая ўсё яшчэ моцна залежыць ад дзяржаўных кампаній, лічыць Крыс Хартвэл, экспэрт факультэта мэнэджмэнту і права Цюрыхскага ўнівэрсытэту прыкладных навук.
Ён кажа, што Беларусь залежыць ад цяжкай прамысловасьці, такі як вытворчасьць нафтапрадуктаў і ўгнаеньняў, але дадае, што зьявіліся новыя сучасныя галіны, якім «даволі нязручна прытрымліваюцца старога савецкага плянаваньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 краін Эўразьвязу, Вялікая Брытанія і ЗША выступілі з супольнай заявай аб здарэньні з самалётам у МенскуЭкспарт зь Беларусі
Паводле дадзеных Міжнароднага гандлёвага цэнтру, у 2019 годзе экспарт зь Беларусі ў Вялікабрытанію склаў 2,3 мільярда даляраў (1,6 мільярда фунтаў стэрлінгаў). Гэта кропля ў моры з 542 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў, імпартаваных Вялікабрытаніяй у той год, але складае 7% беларускага экспарту.
Пераважная большасьць імпарту Вялікабрытаніі зь Беларусі складаюць нафтапрадукты, але краіна таксама зьяўляецца буйным вытворцам калійных угнаеньняў, займаючы трэцяе месца ў сьвеце пасьля Канады і Расеі. Аднак Вялікабрытанія практычна не імпартуе калій зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадарка Вялікай Брытаніі адказала, наколькі эфэктыўныя санкцыі за гвалт у БеларусіСувязі ўмацоўваюцца
Нягледзячы на тое, што міжнародная крытыка рэжыму Лукашэнкі ў апошнія гады ўзмацнілася, Вялікабрытанія прасунулася ў напрамку ўмацаваньня гандлёвых сувязяў. Напярэдадні леташніх выбараў, якія былі шырока асуджаныя заходнімі назіральнікамі як сфальсыфікаваныя, у Менску прайшла выстава «Беларусь-Вялікабрытанія 2020», падчас якой афіцыйныя асобы і кампаніі разгледзелі «пашырэньне інвэстыцый і гандлёвых сувязяў».
Нягледзячы на малую эканоміку, Беларусь таксама была дзясятым паводле велічыні бэнэфіцыярам брытанскай праграмы падтрымкі гандлёвага фінансаваньня ў 2019-2020 гадах — схемы, якая прадстаўляе страхаваньне, гарантыі, забясьпечаныя падаткаплатнікамі, і крэдыты для падтрымкі экспарту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палітычная сьмерць Лукашэнкі ад тысячы стратэгічных, палітычных парэзаў», — Натальля Каляда — пра падрыхтоўку да суду ў ГаазеМіж тым, летась Міністэрства юстыцыі абвясьціла аб прарыве ў барацьбе з кантрабандай падробных мабільных тэлефонаў, наркотыкаў і іншай кантрабанды, вылучыўшы беларускай фірме Adani 29 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў на выраб рэнтгенаўскіх сканэраў цела.
Цяпер, каліі ЭЗ уводзіць санкцыі, брытанскі ўрад абдумвае, якія дзеяньні распачаць далей.
- Беларуская апазыцыя заклікае Вялікабрытанію і ЭЗ зрабіць рэжым «настолькі таксычным», што нават урады, якія яго падтрымліваюць, такія як Расея, былі б вымушаныя дыстанцыявацца.
- Прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кальюлайд заклікала Вялікую Брытанію прыняць меры для спыненьня антыдэмакратычных рэжымаў, такіх як Беларусь, якая пераганяе карумпаваныя грошы праз Лёнданскі фінансавы цэнтар. Прэзыдэнтка заявіла, што санкцыі павінны быць накіраваныя на «грашовыя артэрыі», якія дазваляюць беларускаму рэжыму існаваць, цытуе яе словы Тhe Guardian.
Інцыдэнт з самалётам Ryanair, затрыманьне блогера Пратасевіча і рэакцыя ў сьвеце. Сьцісла
- 23 траўня прыкладна пасьля 14:00 беларускага часу ў прэс-службе Менскага аэрапорту заявілі пра тэрміновую пасадку самалёта Ryanair, які рухаўся маршрутам Атэны — Вільня.
- Паводле FlightRadar, самалёт праляцеў амаль над усёй тэрыторыяй заходняй часткі Беларусі і недалёка ад мяжы зь Літвой павярнуў у бок Менску.
- Згодна з інфармацыяй прэс-службы аэрапорту, пілёты паведамілі пра мінаваньне. Самалёт пасьпяхова прызямліўся. Сьледчы камітэт Беларусі пачаў крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленьне пра небясьпеку.
- Апэратар міжнародных аэрапортаў Літвы паведаміў, што самалёт зьдзейсьніў тэрміновую пасадку з прычыны канфлікту паміж пасажырам і адным з чальцоў экіпажу.
- Пазьней Ryanair заявіла, што атрымала наказ пасадзіць лайнэр у Менску ад беларускіх дыспэтчараў. У прэс-службе Нацыянальнага аэрапорту Менск пацьвердзілі, што пра пагрозу на борце экіпажу Ryanair паведаміла «Белаэранавігацыя».
- На распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі дзеля суправаджэньня самалёта ў неба паднялі вайсковы зьнішчальнік МіГ-29. Пазьней галоўная дарадца прэзыдэнта Літвы ў замежнай палітыцы паведаміла, што беларускія ўлады таксама паднялі гелікоптэр Мі-24.
- У Менскім аэрапорце паведамілі, што на борце знаходзіліся 123 пасажыры. Пазьней стала вядома, што было яшчэ некалькі пасажыраў, якія пасьля экстранай пасадкі засталіся ў Беларусі і не паляцелі далей у Вільню.
- Сярод пасажыраў самалёта быў блогер, аўтар тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і былы галоўны рэдактар каналаў Nexta Раман Пратасевіч, якога ўлады Беларусі ўнесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў» за «арганізацыю масавых беспарадкаў».
- Пратасевіча, які пісаў пра меркаванае сачэньне за ім у аэрапорце Атэнаў, затрымалі ў Менску.
- У МЗС Літвы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі ў Літве. Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што самалёт прымусілі да пасадкі ў Менску.
- Дзеяньні ўладаў Беларусі асудзілі многія эўрапейскія лідэры, прыгразілі сур’ёзнымі наступствамі.
- Пасьля больш як 7 гадзінаў чаканьня каля 20:17 самалёт вылецеў зь Менску ў Вільню і каля 21:30 прызямліўся ў Вільні.
- Разам з Пратасевічам у Менску затрымалі ягоную дзяўчыну, грамадзянку Расеі.
- 24 траўня саміт Эўразьвязу запатрабаваў новых эканамічных санкцый супраць уладаў Беларусі і забароны палётаў
- Увечары 24 траўня дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі паказалі Рамана Пратасевіча, які кажа пра сваю віну ў арганізацыі масавых акцый у Менску. Сваякі і сябры журналіста адразу зьвярнулі ўвагу на сінякі на яго твары і неўласьцівую інтанацыю, што можа сьведчыць пра магчымыя доўгія катаваньні.
- Шэраг дзяржаў і авіякампаній забаранілі палёты ў Беларусь і ў беларускай паветранай прасторы пасьля захопу Рамана Пратасевіча. Яны заяўляюць, што падобныя захады прымаюцца дзеля бясьпекі ўласных грамадзян.
- 28 траўня Пратасевіча зьмясьцілі ў СІЗА КДБ. Таксама там знаходзіцца і дзяўчына журналіста Соф’я Сапега, якую абвінавачваюць у «распальваньні варожасьці». Адвакат толькі на пяты дзень здолела трапіць да Рамана. Зь яе ўзялі падпіску аб неразгалошваньні дэталяў.
- Таксама 28 траўня генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў пра магчымую датычнасьць Масквы да згону самалёту. 31 траўня Паўночнаатлянтычны альянс абмежаваў доступ у сваю штаб-кватэру ў Брусэлі 5 акрэдытаваным беларускім дыпляматам.
- Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі (ICAO) заявіла пра пачатак уласнага расьсьледаваньня інцыдэнту.
- 29 траўня ЗША прыпынілі пагадненьне пра авіязносіны зь Беларусьсю і заявілі пра падрыхтоўку новых санкцый супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня.
- Паштовы сэрвіс Proton зьняпраўдзіў вэрсію, высунутую афіцыйным Менскам аб лістах з інфармацыяй пра ілжывае мініраваньне, якія нібыта даслалі са швэйцарскіх сэрвэраў у некалькі аэрапортаў. Ліст быў толькі адзін. Раней сваю датычнасьць да пагроз выбуху абверг палестынскі блёк ХАМАС, а СМІ высьветлілі, што ліст з пагрозамі прыйшоў толькі праз 24 хвіліны пасьля папярэджаньня дыспэтчара.
- Пасьля шэрагу забарон колькасьць палётаў «Белавія» за тыдзень упала адразу на 80,5%. Дзяржаўная кампанія-манапаліст на рынку авіяперавозак імкнецца заняць рэзкі недахоп новымі рэйсамі ў Расею.
- 4 чэрвеня Эўрапейскі зьвяз забараніў палёты ў паветранай прасторы ЭЗ а таксама доступ да аэрапортаў ЭЗ усім беларускіх авіякампаніям.
- У пачатку чэрвеня дзяржаўны тэлеканал АНТ паказаў Рамана Пратасевіча ў праграме начальніка каналу Марата Маркава, якая называецца «Марков. Ничего личного». Радыё Свабода не публікуе фрагмэнты з гэтага інтэрвію, бо невядома, пры якіх абставінах запісвалася гутарка і ці мог Пратасевіч адмовіцца адказваць на пытаньні, якія яму задалі. Экспэрты гавораць пра высокі ўзровень стрэсу блогера, страху і магчымым ціску, а паплечнікі і родныя лічаць, што «інтэрвію» запісана пад катаваньнямі або пагрозай катаваньняў.
- 8 чэрвеня, праз 11 дзён адсутнасьці, да Пратасевіча пусьцілі адваката Інэсу Аленскую. Над ім праводзілі сьледчыя дзеяньні, падчас якіх 7 гадзін не адпускалі нават у прыбіральню. Раман за кратамі перахварэў на танзыліт.
- 14 чэрвеня Пратасевіча прывялі на сустрэчу МЗС Беларусі з журналістамі. Многія журналісты заявілі, што ня вераць таму, што Пратасевіч прамаўляе свае словы добраахвотна. Журналіст BBC Джон Фішэр пакінуў залю, напісаўшы, што затрыманы відавочна будзе гаварыць пад прымусам, а журналістка БелаПАН Тацяна Каравянкова заявіла, што ня верыць нічому з сказанага, і выказала спачуваньне вязьню.
- 15 чэрвеня дырэктар Ryanair расказаў, як улады Беларусі ціснулі на капітана самалёта і экіпаж.
- 16 чэрвеня расейскія СМІ паведамілі аб тым, што «Генэральная пракуратура ЛНР» падзякавала Лукашэнку за магчымасьць правядзеньня сьледчых дзеяньняў з Раманам Пратасевічам". Украіна ў адказ на гэта заявіла, што гэта інтрыгі Крамля, паколькі «фактычны кантроль на часова акупаваных тэрыторыях ажыцьцяўляе акупацыйная адміністрацыя РФ». Міністэрства замежных справаў Украіны запатрабавала ад уладаў Беларусі пракамэнтаваць інфармацыю пра візыт у Менск так званай «пракуратуры» самаабвешчанай рэспублікі.
- 25 чэрвеня Рамана Пратасевіча і Софʼю Сапегу перавялі пад хатні арышт.
- 17 студзеня 2022 году ІCАО накіравала ўладам усіх краін-удзельніц арганізацыі справаздачу пра інцыдэнт пасьля некалькіх пераносаў тэрміну.
- Тэкст справаздачы зьмясьціўся на 30 старонках. Сярод іншага, яна ўключае расшыфроўкі перамоваў экіпажу самалёта з дыспэтчарамі і схему палёту самалёта над Беларусьсю з аналізам адлегласьці паміж пасажырскім лайнэрам і зьнішчальнікам ВПС Беларусі.
- «Улады Беларусі не прадставілі неабходнай інфармацыі», — гаворыцца ў справаздачы расьсьледаваньня ІCАО пра пасадку Ryanair у Менску.
- 20 студзеня ў ЗША выставілі завочныя абвінавачаньні кіраўніку «Белаэранавігацыі» Леаніду Чуро, ягонаму намесьніку Алегу Казючыцу і двум супрацоўнікам КДБ у змове з мэтай зьдзяйсьненьня авіяцыйнага пірацтва. Абвінаваўчае заключэньне пададзена ў Фэдэральны акруговы суд Паўднёвай акругі Нью-Ёрку. Паводле яго, пагражае ад 20 гадоў пазбаўленьня волі да пажыцьцёвага зьняволеньня.
- Мін'юст ЗША прыйшоў да высновы, што беларускія чыноўнікі выкарысталі фальшывае паведамленьне пра бомбу на борце для таго, каб змусіць прызямліцца ў Менску самалёт, на якім сярод іншых пасажыраў знаходзіліся чацьвёра грамадзянаў ЗША. Паводле абвінаваўцаў, гэта было неабходна для арышту апазыцыйнага блогера Рамана Пратасевіча.
- Прадстаўнік «Белаэранавігацыі» Алег Казючыц заявіў у адказ, што выстаўленьне амэрыканскімі пракурорамі абвінавачаньня ў паветраным пірацтве супраць кіраўнікоў іх прадпрыемства можа быць інструмэнтам ціску або правакацыяй перад пасяджэньнем ICAO, на якім будзе разглядацца даклад аб інцыдэнце з рэйсам Ryanair Афіны — Вільня.
- 20 ліпеня ICAO апублікавала афіцыйную справаздачу пра здарэньне, у якім заявіла, што беларуская вэрсія падзей не атрымала ніякага пацьверджаньня, відэа- і аўдыязапісы карэктаваліся і выдаляліся, а расшыфроўка размоў паказала, што дыспэтчару каманды да экіпажу самалёта дыктавалі спэцслужбы. Мінаваньне самалёта было ілжывым.
- У канцы кастрычніка 2022 з расшыфроўкі новых паказаньняў менскага авіядыспэтчара Алега Галегава стала вядома, што пры перамовах з экіпажам самалёта ў памяшканьні знаходзіўся ня толькі супрацоўнік КДБ, але і гендырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро, супраць якога ў ЗША яшчэ раней выставілі абвінавачаньне. Яны падышлі да дзяжурнага, які потым паведаміў дыспэтчару і яшчэ аднаму калегу аб пасажырскім самалёце Ryanair, які зьбіраўся ўвайсьці ў паветраную прастору Беларусі з боку Ўкраіны. Дзяжурны згадаў пра нібыта пагрозу выбуху супраць рэйсу і пра тое, што самалёт трэба накіраваць, але адгаварыў дыспэтчара інфармаваць Львоўскі дыспэтчарскі цэнтар у суседняй Украіне.