Ператрусы прайшлі па месцы жыхарства і ў працоўным кабінэце Аляксея Пацко, а таксама ў кватэры, дзе пражываюць ягоная сястра зь дзецьмі і маці. Канфіскавалі тэхніку. Сам мужчына за некалькі дзён да гэтага пасьпеў пакінуць краіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Удзячны такому павароту лёсу». Звольнены за «нядобранадзейнасьць» сьледчы ўладкаваўся да фэрмэраПасьля пяцігадзіннага допыту сілавікі адпусьцілі маці былога судзьдзі. У якім статусе цяпер спадарыня Тацяна, невядома. Знаёмыя сям’і кажуць, што дапытвалі яе ў рамках крымінальнай справы супраць сына.
«Нібыта падлог нейкіх дакумэнтаў, сувязі з Тацянай няма. Ведаем толькі, што з канцылярыі Пінскага суду канфіскавалі ўсе крымінальныя справы, якія ён вёў», — спасылаецца на сьведак «Вясна».
10 жніўня Аляксей Пацко адмовіўся судзіць затрыманых у адміністрацыйных справаў і звольніўся з суду.
За больш як 9 месяцаў, што прайшлі ад сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў, у Беларусі судзілі і судзяць дзясяткі тысяч затрыманых у адміністрацыйных і крымінальных справах. Супраць сілавікоў за перавышэньне паўнамоцтваў, катаваньні і забойствы не заведзена ніводнай справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб’яднаная грамадзянская партыя зьвярнулася да сілавікоў і судзьдзяў