Паводле інфармацыі рэсурсу, ад поўдня перасталі выходзіць на сувязь журналіст 42.TUT.BY Дзяніс Буркоўскі, а таксама рэдактар аддзелу SMM Аля Буркоўская і блогер Максім Пушкін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых у справе Tut.by прызналі палітычнымі зьняволеныміЯк кажуць сьведкі, каля дому Буркоўскіх доўгі час стаіць характэрны мікрааўтобус, у якім заўважылі чалавека ў балаклаве.
Таксама сілавікі затрымалі супрацоўніцу разьдзелу «Леди» Tut.by Анастасію Пруднікаву. Як расказаў яе муж, да іх дадому прыйшлі супрацоўнікі ДФР Камітэту дзяржкантролю, правялі ператрус і кудысьці зьвезьлі жонку. Перад тым патлумачылі, што сьледчыя дзеяньні праводзяцца «у рамках справы Tut.by».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двое раней затрыманых у справе Tut.by знаходзяцца дома, падобна, пад хатнім арыштам25 траўня беларускія правааабронцы прызналі палітвязьнямі 15 супрацоўнікаў Tut.by. Іх затрымалі 18 траўня падчас налёту інспэктараў Дэпартамэнту фінансавых расьследаваньняў на офіс і кватэры журналістаў і тэхнічных работнікаў.
Пазьней у ведамстве паведамілі, што на службовых асобаў завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. На думку сілавікоў, рэзыдэнт Парку высокіх тэхналёгій атрымаў выручку, не абумоўленую дзейнасьцю, дазволенай для рэзыдэнтаў.
Ад таго часу рэдакцыя апячатаная, сайт заблякаваны.