Саміт ЭЗ прыняў палітычныя рашэньні па Беларусі, зь Менску высылаюць латвійскіх дыпляматаў. Найважнейшае за 24 траўня

Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс узьнімае на адной з плошчаў сталіцы Латвіі бел-чырвона-белы сьцяг. 24 траўня 2021

Найважнейшае за 24 траўня.

Сёньня ў Брусэлі пачаў працу двухдзённы саміт Эўрапейскага зьвязу, на якім прынялі рэзалюцыю ў справе Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саміт Эўразьвязу запатрабаваў новых эканамічных санкцый супраць уладаў Беларусі і забароны палётаў

Беларускія ўлады сёньня заявілі, што паведамленьне пра бомбу на борце самалёта Ryanair прыйшло па электроннай пошце ад «салдатаў ХАМАСу». ХАМАС адмовіў сваю датычнасьць да інцыдэнту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ХАМАС зьняпраўдзіў датычнасьць да інцыдэнту з самалётам, які ляцеў над Беларусьсю

Кіраўнік кампаніі Ryanair Майкл О’Ліры назваў інцыдэнт з самалётам «актам фундаванага дзяржавай пірацтва».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ryanair пра інцыдэнт у Беларусі: гэта авіяцыйнае пірацтва, фактам займаюцца агенцтвы бясьпекі ЭЗ і NATO

Яўгенія Чарняўская, дачка памерлага заснавальніка парталу Tut.by Юрыя Зісера і зьмешчанай цяпер пад хатні арышт Юліі Чарняўскай, паведаміла, што ў яе арыштавалі беларускія рахункі. Сама яна зь сям'ёй жыве ў Ізраілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка Юрыя Зісера паведаміла пра блякаваньне ў Беларусі яе банкаўскіх рахункаў

Надзвычайнаму і паўнамоцнаму амбасадару Латвіі ў Беларусі Эйнарсу Сэманісу запрапанавана на працягу сутак пакінуць Менск. Такая была рэакцыя беларускіх уладаў на тое, што мэр Рыгі замяніў на адной з плошчаў гораду чырвона-зялёны сьцяг РБ на бел-чырвона-белы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Беларусі высылаюць амбасадара Латвіі і дыпляматаў, Латвія адказала сымэтрычна

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даручыў прэм’ер-міністру Ўкраіны Дзянісу Шмыгалю распрацаваць рашэньне аб спыненьні прамых авіяцыйных зносін зь Беларусьсю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны даручыў спыніць авіязносіны зь Беларусьсю

Міністар транспарту Вялікабрытаніі Грант Шапс адклікаў дазвол на палёты ў краіну, які дзейнічаў для беларускай авіякампаніі «Белавія» і чартэрных перавозчыкаў зь Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Авіякампаніі «Белавія» забаранілі лётаць у Вялікабрытанію