Пра гэта BBC сказала маці дзяўчыны Ганна Дудзіч.
«Мы даведаліся з Інстаграму, што зрабіў пасадку рэйс, [які ляцеў] з Атэнаў у Вільню. Яны былі на адпачынку. Звычайная паездка з маладым чалавекам. Мы жывем у [горадзе] Ліда, мы даведаліся, што самалёт над Лідай разьвярнулі, да Вільні заставаліся лічаныя хвіліны ляцець».
Дудзіч дадала, што дачка пасьпела напісаць у WhatsApp толькі слова «мама».
«Яна не пасьпела працягнуць. Больш я зь ёй ня зьвязвалася. У цяперашні момант яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, мы яе сёньня знайшлі, нанялі адваката».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праз два тыдні ў яе абарона дыплёма». Сябры і прадстаўнік ЭГУ пра затрыманьне дзяўчыны Пратасевіча Соф'і СапегіУ чым абвінавачваюць 23-гадовую Соф’ю Сапегу — дагэтуль невядома. МЗС Расеі запытаў консульскі доступ да затрыманай.
«Мы сустрэліся з консулам, пагутарылі, апісалі сытуацыю, яны ў курсе таго, што адбылося, спадзяюся, яны нам дапамогуць», — сказала Ганна Дудзіч.
23 траўня падчас вымушанай пасадкі ў Менску рэйсу FR 4978 Атэны — Вільня авіякампаніі Ryanair спэцслужбы рэжыму Лукашэнкі затрымалі блогера Рамана Пратасевіча і ягоную сяброўку, студэнтку Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Соф'ю Сапегу. Сапега — грамадзянка Расеі і вучыцца ў ЭГУ на праграме «Міжнароднае права і права Эўрапейскага Зьвязу». Па вяртаньні з адпачынку Соф'ю ў Вільні чакала абарона магістарскай працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Расеі адрэагаваў на затрыманьне разам з Пратасевічам расейскай грамадзянкі Соф’і Сапегі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька Пратасевіча: У нас шок