Вольгу Такарчук затрымалі ў кватэры, дзе яна жыве з мужам і дваімі малымі дзецьмі. Там правялі ператрус. Да ранейшых абвінавачаньняў паводле артыкулаў 188 і 391 «Абраза судзьдзі» і «Паклёп на супрацоўніка выбарчай камісіі» Вользе дадалі новае абвінавачаньне: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК), піша «Наша ніва».
Такарчук арыштавалі да суду. Яе дзяцей забралі да сябе бацькі Вольгі. У сям’і пры ператрусе канфіскавалі кампутар і мабільныя тэлефоны. Па інфармацыі адваката, Такарчук у ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.
Яе бацька, былы міліцыянт, прызнаўся, што знаходзіцца ў шоку ад абвінавачаньняў, якія выставілі ягонай дачцэ.
Сама Такарчук раней прызнавалася, што прынцыпова ня будзе пакідаць Радзіму. Яна чакае пераменаў і спадзяецца на хуткае вызваленьне палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогерка Вольга Такарчук расказала дэталі свайго затрыманьня і крымінальнай справы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ільля Дабратвор зь пяцьцю дзецьмі эміграваў зь Беларусі. Жонка ўжо за мяжой ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палітычная сьмерць Лукашэнкі ад тысячы стратэгічных, палітычных парэзаў», — Натальля Каляда — пра падрыхтоўку да суду ў Гаазе