У аэрапорт прыбыла сапэрная служба, але інфармацыя не пацьвердзілася.
У Нацыянальным аэрапорце «Менск» зьдзейсьніў пазаплянавую пасадку самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў маршрутам Атэны — Вільня, паведамілі журналістам Onliner у прэс-службе аэрапорту.
Пілёты перадалі паведамленьне аб мінаваньні борту. На месцы працавалі сапэры, інфармацыя пра выбуховае прыстасаваньне не пацьвердзілася. Пасажыраў накіравалі на паўторны надгляд. Каля аэрапорту — зь дзясятак пажарных машын і «хуткая дапамога». Яны хутка правялі і завяршылі праверку, не знайшоўшы сьлядоў выбухоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі журналіста Рамана Пратасевіча. Самалёт, якім ён ляцеў, пасадзілі з дапамогай вайсковага зьнішчальніка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзе разьвіталіся з загінулымі вайсковымі лётчыкамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вугоршчына пацьвердзіла пасадку самалёта зь беларускай зброяй для Сэрбіі