Людзі ахвяравалі на аднаўленьне касьцёлу ў Будславе ўжо 441 тысячу рублёў. Гэта вынікае з інфармацыі з сайту касьцёла, дзе вядзецца збор сродкаў на аднаўленьне.
11 траўня ў Будслаўскім касьцёле здарыўся пажар, з прычыны якога абваліўся дах. Абраз Маці Божай Будслаўскай, Сьвятыя Дары i iншую маёмасьць пасьпелі вынесьці.
12 траўня па выніках экстраннай нарады пры курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі стварылі спэцыяльную камісію па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сытуацыі і аднаўленьню касьцёла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трэба тэрмінова накрываць часовым дахам». Што адбываецца ў Будслаўскім касьцёле, які пацярпеў ад пажаруКамісію ў складзе васьмі асоб узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі. У той жа дзень касьцёл наведаў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Ён паабяцаў «сваю дапамогу і падтрымку ў справе аднаўленьня пашкоджанай пажарам базылікі і адраджэньня духоўнага жыцьця ў беларускім нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай».