Хлопчык усё яшчэ ў рэанімацыі ў цяжкім стане, яго маці чытае яму кнігі, ён глядзіць мультфільмы.
Міністэрства аховы здароўя распавяла пра стан 12-гадовага хлопчыка Ромы, які выратаваў свайго двухгадовага брата падчас пажару.
«З Ромай пастаянна знаходзіцца мама. Ён рэагуе на гаворку, мама чытае яму кнігі, часам ён глядзіць мультфільмы», — паведаміла міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Стан хлопчыка па-ранейшаму цяжкі.
Здарэньне адбылося 28 красавіка ў вёсцы Сідаравічы. Калі пачаўся пажар, Раман спачатку спрабаваў яго патушыць, а потым схапіў малодшага брата, вынес яго на вуліцу, перадаў дарослым і страціў прытомнасьць. З апёкамі і парэзамі яго забралі ў раённую бальніцу, а потым перавезьлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыкі: падлетак, які выратаваў брата ад пажару, застаецца ў цяжкім стане, але ёсьць станоўчая дынаміка