Валошын зрабіў гэтыя заявы на онлайн-брыфінгу каманды парталу Tut.by і беларускіх мэдыяэкспэртаў.
Адказваючы на пытаньне, у чым асноўная прычына перасьледу Tut.by уладамі, Валошын сказаў, што яна ў сумленным і апэратыўным асьвятленьні парталам падзей у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе беларусы чытаюць навіны пасьля закрыцьця Tut.by. ВІДЭАВалошын выказаў сумнеў у тым, што ў сёньняшняй сытуацыі партал здолее ўзнавіць працу ў ранейшым фармаце на старым дамэне. Ён таксама паведаміў, што кіраўніцтва парталу будзе зьвяртацца ў Міністэрства інфармацыі, каб у ведамстве далі сьпіс тых матэрыялаў, празь якія была заблякаваная праца Tut.by. Магчыма, дапусьціў ён, іх давядзецца выдаліць, каб запусьціць працу Tut.by, як раней паступілі іншыя выданьні.
Валошын таксама сказаў, што каманда парталу паспрабуе зрабіць люстэркавы сайт, доступ да якога будзе магчымы праз VPN. Ён дадаў, што каманда таксама разглядае магчымасьць рэлякацыі парталу Tut.by за мяжу і працу адтуль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Еду дамоў, а там — хоць застрэльце», — кіраўнік камэрцыйных праектаў Tut.by вырашыў вярнуцца з-за мяжыНа брыфінгу выступілі таксама Барыс Гарэцкі, намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў; Натальля Белікава, прадстаўніца Прэс-клюбу Беларусь; Кацярына Барысевіч, журналістка TUT.by, якая два дні раней выйшла з калёніі.
Барыс Гарэцкі заявіў, што па стане на 21 траўня 2021 году за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 27 прадстаўнікоў СМІ.
Натальля Белікава заявіла, што, на яе думку, у выпадку Tut.by, як раней у выпадку Прэс-клюбу Беларусь, беларускі рэжым выкарыстоўвае эканамічныя расьсьледаваньні як прыладу для перасьледу незалежных СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падобна на рэйдэрскі захоп». Аднавіць працу Tut.by пакуль не ўдаецца, новы сайт пра перасьлед Tut.by таксама заблякавалі