Пра гэта на адмысловай прэс-канфэрэнцыі ў Менску паведаміў сузаснавальнік парталу Кірыл Валошын.
«Зьнікненьне доступу да нашых сэрвэраў падобна на рэйдэрскі захоп. Ня выключана, што сэрвэры, на якіх разьмяшчаўся партал, папросту канфіскавалі», — адзначыў ён.
Tut.by будзе спрабаваць аднавіць сваю дзейнасьць у Беларусі. Калі гэта не атрымаецца, створаць люстэрка. На парадку дня таксама застаецца магчымасьць пераезду часткі супрацоўнікаў за мяжу, але ня ўсе гатовыя да гэтага, паведаміў Валошын. Сам ён знаходзіцца за мяжой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Еду дамоў, а там — хоць застрэльце», — кіраўнік камэрцыйных праектаў Tut.by вырашыў вярнуцца з-за мяжыСайт пра перасьлед Tut.by таксама заблякавалі
Таксама Кірыл Валошын расказаў, што зьявіўся сайт freejournalists.info, на якім у рэжыме рэальнага часу падрабязна расказваецца, што адбываецца з парталам і супрацоўнікамі.
Праз гадзіну пасьля гэтай заявы сайт freejournalists.info таксама заблякавалі. Праз VPN на зайт можна зайсьці.
У ізалятарах і пад хатнім арыштам застаюцца паўтара дзясятка супрацоўнрікаў рэдакцыі, а таксама структураў, афіляваных з Tut.by, у прыватнасьці hoster.by і Rocketdata.io.
У гэтым пераліку таксама Юлія Чарняўская, удава заснавальніка праекту Юрыя Зісера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юлія Чарняўская пад хатнім арыштам. Дачка: «Поўная ізаляцыя»Пры гэтым выданьне працягвае рабіць сваю працу, асьвятляць самыя важныя падзеі ў краіне. Беларусы цяпер чытаюць Tut.by у сацыяльных сетках: