«Давайце ня будзем ідэалізаваць любы закон. Усё ж ён разьлічаны на правапаслухмянае выкананьне. Выбарчае заканадаўства Беларусі належыць мадэрнізаваць, яно састарэла. Кодэкс прымаўся ў 2000 годзе. Так, гэта сьведчыць, наколькі ён быў распрацаваны ўдала, наколькі ёсьць якасным, калі дзейнічае больш за 20 гадоў. Тым ня менш існуе даручэньне кіраўніка дзяржавы, што сынхронна пасьля зьмены Канстытуцыі будзе мяняцца выбарчае заканадаўства. Таму да правядзеньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму яно застанецца нязьменным», — цытуе чыноўніцу БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі ня верыць у новую хвалю пратэстаў падчас рэфэрэндумуПаводле Ярмошынай, рэфэрэндум будзе праводзіцца па дзейных правілах, але ўжо наступныя выбары пройдуць па больш дасканалых нормах, якія ўлічаць усе грамадзкія выклікі, якія мелі месца падчас правядзеньня леташніх прэзыдэнцкіх выбараў.
Раней канстытуцыйны рэфэрэндум улады зьбіраліся сумясьціць з выбарамі ў мясцовыя саветы дэпутатаў у пачатку 2022 году, але цяпер на гэты конт пэўнасьці няма, улады не выключаюць, што перанясуць гэтыя выбары на пазьнейшы час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мясцовыя выбары — толькі праз два з паловай гады? Улады баяцца аднаўленьня пратэстаў?