«Падчас адпачынку вельмі пашанцавала з надвор’ем, нібыта нічога не замінае атрымаць асалоду ад навакольных прыгажосьцяў. Заўтра вяртацца дадому. Вяртацца ў нікуды. Цяпер гэта нібы скачок у пустэчу. Найбуйнейшае незалежнае мэдыя краіны растапталі і зьнішчылі за суткі. Уся 20-гадовая гісторыя і бездакорная рэпутацыя выданьня пайшлі прахам. Калі машынальна набіраю ў браўзэры Tut.by, бачу пустэчу, ад якой балюча ўсярэдзіне... Вось ужо дзе прапагандысты павесяліліся. Як заўсёды, аднабока, з таннымі маніпуляцыямі, пастановачнымі кадрамі і парушэньнем шэрагу артыкулаў закону», — напісаў Аляксандар Дземідовіч у Facebook.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку Tut.by Адар’ю Гуштын выклікалі на допыт у ДФРЁн заявіў, што ня хоча быць адным з тых, хто асеў перачакаць падзеі ў Вільні, Кіеве ці Санкт-Пецярбургу. Таму едзе дадому, а там — «хоць застрэльце».
«Што будзе з калегамі, якія на Акрэсьціна і ў СІЗА КДБ? 14 хлопцаў і дзяўчат затрымалі. Юлія Чарняўская пад хатнім арыштам. Ня выключана, што сьпіс будзе пашырацца. Што ім будуць „шыць“? Першыя вэрсіі сьледзтва толькі падкрэсліваюць слабасьць абвінавачаньня і палітычную матываванасьць. Што наогул будзе з парталам? Як доўга працягнуцца ганеньні? Ці ёсьць шанец на вяртаньне да ранейшага фармату працы выданьня? Што рабіць з камандай? Пытаньні адно непамысьнейшае за другое. На многія пакуль няма адказаў. Але галоўнае, што Tut.by працуе, хай і ва ўсечаным фармаце», — падсумаваў кіраўнік камэрцыйных праектаў Tut.by Аляксандар Дземідовіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наступ на свабоду слова». Праваабаронцы патрабуюць спыніць рэпрэсіі супраць Tut.by