Былога наваполацкага міліцыянта Ягора Емяльянава затрымалі каля 18-й гадзіны 20 траўня. Пра гэта паведаміла яго жонка, піша Tut.by.
Пасьля звальненьня Ягор Емяльянаў рабіў фітнэс-трэнэрам. Цяпер ён на Акрэсьціна. Прычыны затрыманьня жонка ня ведае.
Ягор Емяльянаў заявіў пра звальненьне зь міліцыі 11 жніўня, калі стала вядома пра гвалт сілавікоў да людзей, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Пасьля таго, як Ягор падаў рапарт, яго затрымалі. Абвінавачвалі паводле адміністрацыйнага артыкулу ў арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Але суд яго апраўдаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не магу глядзець на тое, што адбываецца ў маёй краіне», — міліцыянт, які звольніўся на знак пратэсту супраць гвалтуТаксама 20 траўня затрымалі былога міліцыянта Дзьмітрыя Кулакоўскага.
Лукашэнка разжалаваў Емяльянава і Кулакоўскага разам з 80 іншымі сілавікамі, якіх палічыў неляяльнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былога міліцыянта Кулакоўскага, асуджанага на «хімію», зноў затрымалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя імёны сілавікоў, якіх разжалаваў Лукашэнка