«Я скажу вам шчыра, я ведаю дэтальна, што адбываецца. І мне ня ўсё роўна, калі незаконна былі асуджаныя гэтыя людзі, і тое, што яны знаходзіліся пад вартай, мне ня ўсё роўна. Стопрацэнтных доказаў таго, што яны невінаватыя ці вінаватыя, яшчэ няма», — заявіў Уладзімір Зяленскі на прэсавай канфэрэнцыі 20 траўня ў Кіеве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Украіны: беларускі інфарматар даў «цікавыя паказаньні» ў справе аб забойстве ШараметаПрэзыдэнт Украіны паведаміў, што нават сёньня раніцай перапісваўся з Янай Дугар, адной з падазраваных у датычнасьці да забойства Паўла Шарамета. «І я ня ведаю, ці прабачыць яна мне».
Ён не агучыў перапіскі, але прадэманстраваў аднаму з журналістаў ліставаньне на сваім смартфоне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны рэдактар «УП»: Мы ніколі не выключалі датычнасьці беларускіх і расейскіх спэцслужбаў да забойства ШараметаРазам з тым Уладзімір Зяленскі падкрэсьліў, што ў выпадку, калі суд прызнае невінаватымі падазраваных Юлію Кузьменку, Андрэя Антоненку і Яну Дугар, міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў мусіць пайсьці ў адстаўку.
«Я буду сур’ёзна размаўляць зь міністрам пра тое, ці можа ён застацца ў такой сытуацыі. Вось і ўсё. І ён пра гэта ведае. Мы разумеем складанасьць гэтага працэсу», — дадаў прэзыдэнт Украіны.
На ўдаклядняючае пытаньне аб магчымай датычнасьці да забойства Паўла Шарамета прадстаўнікоў службы контрвыведкі Службы бясьпекі Ўкраіны Ўладзімір Зяленскі адказаў:
«Імавернасьць датычнасьці ў часе той кадэнцыі тых ці іншых асобаў, якія маглі быць зьвязаныя з контрвыведкай, напэўна, ёсьць».