На мінулым тыдні Міжнародны саюз біятляністаў вырашыў перанесьці зь Беларусі ў Фінляндыю заплянаваны восьмы этап Кубку сьвету «праз палітычную сытуацыю ў краіне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі забралі этап Кубка сьвету па біятлёне: «У сьвятле бягучай сытуацыі»«Рэспубліка Беларусь прытрымліваецца пазыцыі, што спорт мусіць быць па-за палітыкай і выступаць сродкам аб’яднаньня людзей, — піша на сайце Мінспорту кіраўнік ведамства. — Лічым, што прынятае неабгрунтаванае рашэньне падрывае аўтарытэт саюзу ў сусьветным спорце і даверлівыя адносіны з нашай краінай, а таксама прынцыпы алімпізму. Выказваем глыбокае шкадаваньне ў сувязі з тым, што праз палітыку двайных стандартаў пацярпяць шматлікія заўзятары і аматары біятлёну».
Сяргей Кавальчук выказаў спадзяваньне, што «пасьпешлівае рашэньне» будзе перагледжанае і далейшае супрацоўніцтва зь Міжнародным саюзам біятляністаў працягне актыўна разьвівацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэдэрацыя біятлёну Беларусі адрэагавала на перанос этапу Кубка сьвету з РаўбічаўМіжнародны саюз біятланістаў 16 траўня паведаміў, што этап Кубку сьвету ў Раўбічах, заплянаваны на 3-6 сакавіка 2022 году, перанесены ў фінскі Кантыялахці. Выканкам IBU заявіў, што прычынай стала «бягучая сытуацыя ў Беларусі, якая можа выклікаць складанасьці ў працы арганізацыйных камітэтаў, фэдэрацый і зборных».
Сьледам Беларуская фэдэрацыя біятлёну адзначыла, што навіна пра перанос спаборніцтваў успрынятая беларускім бокам з «глыбокім шкадаваньнем». Таксама арганізацыя панаракала, што перанос ажыцьцявілі безь якіх-небудзь папярэдніх кансультацый.