Пэтыцыя за шпіталізацыю палітвязьня Сяргея Верашчагіна сабрала звыш 6700 подпісаў.
31-гадовы жыхар Гомля трапіў у калёнію на 5 гадоў нібыта за гвалт над міліцыяй. Ён быў моцна пабіты пры затрыманьні. У калёніі ў Сяргея Верашчагіна пагоршылася здароўе, ён пачаў страчваць зрок.
Як стала вядома Свабодзе, цяпер блізкія людзі і сябры Сяргея не атрымліваюць ад яго лістоў. Больш за тое — палітвязьня зноў паставілі на прафіляктычны ўлік. Раней ён стаяў на ўліку як «схільны да экстрэмізму». Цяпер яшчэ і як «схільны да суіцыду». На гэтай падставе яго пазбавілі спатканьняў і пасылак, абмежавалі ў тэлефонных размовах і «атаварцы» (набыцьці тавараў) у краме калёніі.
Цяпер Сяргей можа купіць сабе неабходныя прадукты і рэчы толькі на 2 базавыя велічыні ў месяц. Ён мусіць працаваць у абавязковым парадку і чатыры разы на дзень адзначацца ў супрацоўнікаў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стаміўся ад болю, хутчэй бы памерці». Як адбываюць пакараньне палітвязьні з сур’ёзнымі захворваньняміСяргея Верашчагіна затрымала міліцыя 12 жніўня 2020 году. Ён жыў у цэнтры Гомля. У той вечар Сяргей назіраў з вакна за жорсткімі затрыманьнямі ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Ён раззлаваўся, калі ўбачыў, як міліцыя затрымлівала дзяўчат, і пачаў крычаць на супрацоўнікаў унутраных спраў з вакна. Таксама Сяргей кінуў плястыкавую бутэльку.
Міліцыя ўварвалася да яго ў кватэру і моцна пабіла. Зьбіваньне і зьдзекі працягваліся, па сьведчаньнях Сяргея, і ў будынку РАУС. Паводле адваката, ён атрымаў ня менш за 100 удараў. У Сяргея была траўма хрыбетніку, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і шмат іншых пашкоджаньняў.
«Пацярпелы» міліцыянт ад «удару нагой у вока» «не атрымаў кароткачасовага разладу здароўя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ірыну Паляніну з Паставаў прызналі палітзьняволенай, цяпер у Беларусі такіх 397 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што рабіць, калі нічога ня хочацца рабіць? Размова з псыхатэрапэўткай пра эмацыйнае выгараньне