Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб адрэагаваў на перасьлед незалежных СМІ ў Беларусі.
«Крыміналізацыя галасоў апазыцыі і незалежных СМІ ў Беларусі хутчэй распаліць, чым сьцішыць прагу людзей да дэмакратыі і свабоды», — напісаў ён.
«Беларускія ўлады мусяць спыніць гэтую кампанію прыгнёту, вызваліць затрыманых на палітычных падставах і далучыцца да зьмястоўнага і канструктыўнага дыялёгу», — гаворыцца ў заяве Дамініка Рааба, апублікаванай на сайце МЗС Вялікай Брытаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 13 затрыманых, дзіўная справа з ПВТ. Што адбываецца вакол Tut.by — у пытаньнях і адказах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўразьвязе адрэагавалі на «справу Tut.by»: «Вінаватыя ня могуць застацца беспакаранымі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада ЗША ў Беларусі пра перасьлед Tut.by: У духу найгоршых традыцыяў мінулага стагодзьдзя