Гэта ня першы выпадак, калі зброя, прызначаная для Сэрбіі, пастаўляецца з краін, якія знаходзяцца пад санкцыямі, праз паветраную прастору краін Эўразьвязу.
У самалёце, які належыць украінскай кампаніі, знаходзіліся апошнія два з чатырох зьнішчальнікаў МіГ-29, якія Беларусь паставіла ў Сэрбію.
«Украінскі Ан-124 (Антонаў) з Беларусі (першапачаткова праз Украіну і Румынію) па шляху ў Сэрбію быў вымушаны спыніцца 16 траўня 2021 году па тэхнічных прычынах», — гаворыцца ў пісьмовым адказе міністэрства абароны Вугоршчыны, якую атрымала вугорская служба Радыё Свабодная Эўропа.
У адказе дадаецца, што самалёт прызямліўся ў аэрапорце Будапэшту, «таму што ён ня мог бясьпечна прызямліцца ў аэрапорце, які быў яго канчатковым пунктам прызначэньня, з прычыны кароткай узьлётна-пасадачнай паласы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да Сэрбіі дабраліся баявыя самалёты, якія Беларусь падарыла 15 месяцаў тамуПаводле зьвестак міністэрства, самалёт вылецеў з Вугоршчыны раніцай наступнага дня, 17 траўня, у пункт прызначэньня, гэта значыць у Сэрбію, «пасьля дадатковай пастаўкі і рамонту дэталяў».
Прадстаўнік Эўракамісіі Пітэр Стана патлумачыў у пісьмовым адказе Радыё Свабодная Эўропа, што кантроль над экспартам і транзытам зброі празь дзяржавы Эўразьвязу падпарадкоўваецца нацыянальнаму заканадаўству, агульнай пазыцыі Рады ЭЗ па кантролі над экспартам ваеннай тэхнікі і абсталяваньня, а таксама Пагадненьню аб гандлі зброяй.
«Гэтыя правілы зьяўляюцца юрыдычна абавязковымі для ўсіх дзяржаў-членаў і прымяняюцца пад іх адказнасьць і пад наглядам нацыянальных устаноў», — напісаў Стана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца ў Баранавічах пасьля авіякатастрофы. Відэа«Рашэнне аб прадастаўленьні альбо адмове ў экспарце альбо транзыце застаецца на меркаваньне дзяржаў-членаў. Прымяненне кантролю залежыць ад нацыянальных інстытутаў», — патлумачыў Стана ў адказе Радыё Свабодная Эўропа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб падцерці нос Пуціну». Пра некалькі прычынаў настальгічнага візыту Лукашэнкі ў Бялград