Пархоменку затрымалі 26 красавіка за бел-чырвона-белую скрыню ад тэлевізара LG на бальконе першага паверху. Супраць яго склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Адразу яго справу адправілі на «дапрацоўку», але ў хуткім часе Андрэя асудзілі на 15 сутак. Арышт Пархоменка адбываў у ІЧУ на Акрэсьціна і ў Жодзіне, піша тэлеграм-канал «Вясна назірае».
Як распавёў Андрэй Пархоменка, за два тыдні да затрыманьня дадому прыходзілі міліцыянты, але яго не было. Каб пазьбегчы праблемаў, Андрэй вырашыў зьняць скрыню з акна і паставіць яе на падлозе. 26 красавіка ў дзьверы ўсё ж такі пагрукалі людзі ў цывільным. Яны паказалі пасьведчаньне, але назваўся толькі адзін з іх — участковы Ленінскага РУУСа.
Супрацоўнікі патлумачылі, што на Андрэя складзены пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаваньне», прычым у ім пісалася пра «папяровае палатно» нацыянальных колераў. Але замест папяровага палатна міліцыянты знайшлі скрыню. Гэта іх зьдзівіла, але не спыніла перад затрыманьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 27 красавіка: за нацыянальны сьцяг, за подпіс у пратаколе, за каробку ў бела-чырвоных колерахУ кабінэце, куды Пархоменку прывялі для гутаркі, у яго выпытвалі, за каго ён галасаваў на выбарах, ці не хацеў бы ён зьехаць з краіны, якія ў яго адносіны да павышэньня падаткаў і ці ведае хлопец пра тэлеграм-канал «Каратели».
Суд быў закрытым, першыя 5 сутак Андрэй правёў у ІЧУ на Акрэсьціна, затым яго этапавалі ў Жодзіна.
Таемны агляд кватэры?
Андрэй паведаміў, што праз суткі пасля затрыманьня ўчастковы РУУСа абурыўся адсутнасьцю бел-чырвона-белай скрыні на бальконе. Ён прадэманстраваў Андрэю, які на той момант ужо знаходзіўся ў РУУСе, фатаздымак пустога балькона, зроблены пасьля затрыманьня.
Як мяркуе Андрэй, участковыя патрапілі ў кватэру ўжо пасьля першага суду, незаконна. Пархоменка зрабіў выснову, што міліцыянты проста ўзялі ягоныя ключы, якія былі сярод апісаных рэчаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нельга недаацэньваць сілу народу». Ірляндзкі дасьледчык пра Ціханоўскую, Лукашэнку і сувязі паміж Ірляндыяй і БеларусьсюСкінуў 7 кіляграм за 15 сутак. Якія ўмовы ў ІЧУ
Андрэй распавёў, што першыя два дні з моманту затрыманьня яго ўвогуле не кармілі, а ваду можна было піць толькі з-пад крану. Ізалятары па-ранейшаму перапоўненыя: у ЦІПе на двух спальных месцах сядзелі 11 чалавек. У пятніцу ў Жодзіна этапавалі 70 чалавек, і там стала трохі больш месца — 15 чалавек на 10 месцаў.
На вуліцу асуджаных выводзілі некалькі разоў, а вось у душ — толькі аднойчы за два тыдні.
«Калі на Акрэсьціна маглі даць нават катлету, то ў Жодзіне часам давалі толькі тушонку або адварную курыцу бяз смаку. Суп наогул выглядаў як вада».
7 кіляграм — менавіта столькі страціў у вазе Андрэй за 15 сутак.
«У жодзінскім ІЧУ нас ставілі на расьцяжку і білі па шчыкалатках, ад чаго заставаліся гематомы. Таксама білі па нырках, але каб сінякоў не заставалася. Там працуюць у асноўным маладыя і агрэсіўныя, таму дыялёгу ў нас зь імі не было. Яны спрабавалі нас палохаць сваімі крыкамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзяўчына з ныркавай недастатковасьцю спала на падлозе і застудзілася». Доктарка расказала пра свае «суткі»Пархоменка адзначыў, што ў жодзінскіх камэрах халодна, таму ён захварэў, а пасьля вызваленьня здаў тэст, які пацьвердзіў у яго COVID-19. Яго суседзі неаднаразова прасілі таблеткі, на што супрацоўнікі спачатку пагаджаліся, але ў выніку не давалі. Матрацаў камэрах, у якіх за 15 сутак пасьпеў пабываць Андрэй, таксама не было.
Пачынаючы з даты сфальсыфікаваных уладамі выбараў 9 жніўня 2020 году ніводзін супрацоўнік сілавых ведамстваў ня быў прыцягнуты да адказнасьці за катаваньні і перавышэньне паўнамоцтваў. Не расьсьледавана ніводная справа аб забойствах мірных маніфэстантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца з Баранавіч расказаў пра ўмовы ў карцары і сваю галадоўку за кратамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала фэдэральнага пракурора Нямеччыны распачаць крымінальную справу супраць Лукашэнкі